У зімовай спартакіядзе «Моладзь — за здаровы лад жыцця!», якая праводзіцца сярод працоўнай моладзі прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, каманда Сенненскага раённага выканаўчага камітэта заняла першае месца. Тым самым пацвердзіўшы званне называцца лепшай. Нагадаем, дэбют у восеньскай спартакіядзе аказаўся для яе таксама пераможным.
Спаборніцтвы такога плану праводзяцца штогод дзеля прапаганды здаровага ладу жыцця і прыцягнення жыхароў Сенненшчыны да рэгулярных заняткаў фізкультурай і спортам. На гэты раз у іх прынялі ўдзел 8 каманд. Зала ФСК «Алімп» змясціла каля 70 спартсменаў, якім трэба было прадэманстраваць меткасць, сілу, хуткасць у чатырох дысцыплінах.
Перад стартам усіх аматараў спорту, суддзяў, а таксама балельшчыкаў вітала Зоя Фаміна, намеснік старшыні райвыканкама, якая пажадала перамог і новых дасягненняў удзельнікам спартакіяды.
Паралельна з выпрабаваннямі, якія праходзілі ў памяшканні, у парку 40-годдзя Перамогі разгарнуліся спаборніцтвы па лыжных гонках на 2 км. Халоднае зімовае надвор’е не стала перашкодай для гаманлівага натоўпу аматараў здаровага ладу жыцця, якія сабраліся на Сінаях, каб паспрабаваць свае сілы. У гэтай дысцыпліне роўных не было камандзе аддзела па адукацыі райвыканкама, якая паказала лепшы вынік.
У армрэстлінгу не было прайграўшых. Па-сапраўднаму моцнымі аказаліся спартсмены адразу дзвюх каманд – райвыканкама і аддзела па адукацыі, якія і падзялілі паміж сабой першае месца. У стральбе і перацягванні каната не пакінулі шанцаў сапернікам прадстаўнікі, якія выступалі за райвыканкам.
На ўсіх этапах спаборніцтваў падтрымлівалі спартсменаў не толькі іх кіраўнікі, калегі па працы, сябры, але і іх родныя. Маленькія Ліза і яе брацік Ілья з непадробнай дзіцячай шчырасцю перыжывалі за самага блізкага ім чалавека — тату Міхаіла Яроменку, які выступаў за каманду ДРБУ-146. На жаль, удача ў той дзень была не на баку дарожнікаў.
Трэцяе месца заваявалі прадстаўнікі аддзела Дэпартамента аховы. “Срэбра” ў каманды аддзела па адукацыі. Пераходны кубак пераможцы застаўся ў спартсменаў Сенненскага раённага выканаўчага камітэта. Усе прызёры атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі ад арганізатараў мерапрыемства РК ГА “БРСМ”, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама сектара спорту і турызму райвыканкама.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…