ДАПАМАГАЮЦЬ НЕ ТОЛЬКІ РОДНЫЯ СЦЕНЫ

У спартыўнай зале сярэдняй школы № 1 г. Сянно ў 17-ы раз прайшоў традыцыйны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці Пятра Машэрава. Памерыцца сіламі на ім сабралася больш за 100 выхаванцаў дзіцячых спартыўных школ.

Турнір унесены ў абласны каляндар спаборніцтваў. Але штогод на яго збіраюцца каманды з усёй Беларусі. Сёлета ў Сянне выступала каманда ДЮСШ «Дынама» з Мінска. Яе ўзначальваў Анатоль Касаўцаў, трэнер, выхаванец якога стаў бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў у Пекіне.
Турнір спрыяе папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод моладзі, росту майстэрства юных барцоў класічнага стылю. Як заўважыў не без гордасці Аляксандр Гардзецкі, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму, у час адкрыцця турніру, 5 спартсменаў-сенненцаў у розныя гады адстойвалі гонар Беларусі на Алімпійскіх гульнях, 28 маюць высокае званне «Майстар спорту». Максім Кажарскі зараз з’яўляецца членам нацыянальнай каманды па грэка-рымскай барацьбе.
Безумоўна, і сярод спартсменаў, што выступалі сёлета на турніры, ёсць будучыя зоркі спорту. Ну а сенненцам можна парадавацца за землякоў. Яны аказаліся не прыветлівымі гаспадарамі. Пяць нашых юных барцоў сталі пераможцамі ў сваіх вагавых катэгорыях: Станіслаў Пазнякоў перамог у вазе да 85 кг, Аляксандр Гарбачоў — да 75 кг, Глеб Камароў — да 53, Захар Пагарэльскі — да 47, Арцём Кацар — да 29. Яшчэ больш сенненцаў сярод прызёраў, немалаважна — сярод юных, пачынаючых спартсменаў. Гэта сведчыць аб тым, што грэка-рымская барацьба на Сенненшчыне працягвае развівацца, чаму ў немалой ступені паспрыяла адкрыццё 1 верасня 2013 года сучаснай спецыялізаванай залы.
Аляксандр ЛАЗЮК.

На здымках: вызначаны чарговы пераможца; у час адкрыцця турніру.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

30 минут ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

2 часа ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

3 часа ago

Лукашенко официально открыл в Минске бассейн международного стандарта

Президент Беларуси Александр Лукашенко в преддверии общереспубликанского праздника 7 ноября официально открыл в Минске бассейн…

4 часа ago

В аг. Ходцы прошел субботник

Вооружившись необходимым инвентарем, представители сельского Дома культуры, амбулатории врача общей практики, местной школы во главе…

4 часа ago

В клуб — за душевным уютом

«Ну кто сказал, что нужно нас «списать», лишь потому что мы пенсионеры…», с такой фразы…

7 часов ago