Предприниматель Александр Калмыков считает, что в любом деле важно найти свою нишу

Вучыўся ў мараходным вучылішчы, абышоў увесь свет, пакуль служыў у складзе гандлёвага флоту СССР, на некаторы час кінуў якар у Паўднёвай Амерыцы. І вось ужо 25 гадоў як займаецца бізнесам у сферы гандлю.

Аляксандр Калмыкоў, заснавальнік і кіраўнік прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыества “АГЭКОН”, якое стабільна, устойліва працуе нават пасля з’яўлення ў Сянне магазінаў “Хіт”, “Капеечка”, лічыць — у любой справе важна знайсці сваю нішу.

 — Год таму, калі ў горадзе з’явіўся сеткавы гандаль, наш таваразварот упаў. Аднак сёлета ў красавіку мы крыху прыбавілі ў параўнанні з адпаведным перыядам 2019 года, што сведчыць — мы выстаялі ў жорсткай канкурэнтнай барацьбе, а прынятыя захады былі правільнымі і прыносяць плён,- разважае ён.

 І не толькі яму асабіста. Нягледзячы на скарачэнне даходаў, на прадпрыемстве не пайшлі на “непапулярныя меры”: не скарацілася колькасць работнікаў, амаль не зменшылася іх зарплата.

 Дробны і сярэдні бізнес мае адну важную асаблівасць, нагадвае Аляксандр Калмыкоў. У перыяд крызісу ён хутка адаптуецца да змен.

 — Мы знайшлі паразуменне з нашымі партнёрамі, якія пайшлі на некаторыя ўступкі нам, мабілізаваліся самі: больш уважліва сталі сачыць за сітуацыяй на рынку, вывучаць попыт пакупнікоў, каб пастаўляць запатрабаваны тавар. Для гандлёвага прадпрыемства важным фактарам эканамічнага здароўя з’яўляецца хуткасць абарачэння фінансаў. Улічваем і пакупніцкую здольнасць насельніцтва,- азы эканомікі Аляксандр Калмыкоў пачаў вывучаць яшчэ ў далёкім 1995-м, калі займеў уласную справу як ІП. Сёння за ім калектыў, хай і невялікі. У ім — 14-15 чалавек у залежнасці ад пары года.

 Зарплату работнікаў, у першую чаргу прадаўцоў і загадчыкаў магазінаў, вызначае канечны вынік, аб’ём выручкі і таваразвароту. Такі падыход стымулюе людзей, прымушае калектыў мабілізаваць рэсурсы, працаваць творча. Агульныя мэты, зразумелыя стымулы садзейнічаюць фарміраванню здаровага калектыву, стварэнню ўзаемаадносін, дзе няма месца панібратсту, дзе цэняць сумленнасць, адданасць справе і калектыву, лічыць Аляксандр Калмыкоў:

 — У нас працуюць людзі, якія ў калектыве з дня рэгістрацыі прадпрыемства, некаторыя з іх пайшлі ад нас на пенсію ці працягваюць працаваць, аформіўшы яе.

 Магазіны прыватнага гандлёвага прадпрыемства прапануюць насельніцтву пераважна прадукты харчавання. Яны, як правіла, закупаюцца на беларускіх прадпрыемствах-вытворцах мяса-малочнай галіны. Такая стратэгія дазваляе ўстанаўліваць мінімальныя нацэнкі, а калі тавар не знайшоў свайго пакупніка, вяртаць яго вытворцу. Частка тавараў, тыя, што не вырабляюцца ў краіне, набываюцца на аптовых базах, нярэдка пад заказ канкрэтнага пакупніка.

 Работа “са сваімі” пакупнікамі — яшчэ адзін важны напрамак дзейнасці калектыву, важкі рэзерв для нарошчвання таваразвароту. На прадпрыемстве асабліва добра ў гэтым пераканаліся  за апошні год.      

 — Са з’яўленнем сеткавых магазінаў мы адчулі адток пакупнікоў, асабліва ў першыя месяцы іх работы. Спрацаваў вядомы ход са зніжэннем цэн. Але, калі ты жывеш  за 3-4 км ад “Хіта”, за хлебам, малаком, іншымі прадуктамі харчавання, неабходнымі штодня, штораз не пойдзеш туды, нават калі яны некалькі танней, чым у магазіне, што побач. Асабліва, калі цябе сустрэнуць, як сябра, не адмовяць у кансультацыі, дадуць параду, пацікавяцца здароўем, проста паспачуваюць, калі здарылася бяда. Такія асаблівасці работы ў невялікім населеным пункце, дзе амаль усе знаёмыя адзін з адным,- разважае Аляксандр Калмыкоў,- аб’ектыўна працуюць на карысць малога і сярэдняга бізнесу. Зноў жа, не будзем забываць, канкурэнцыя стымулюе, арганізуе, прымушае напружваць сілы.

 У развіцці такога невялікага бізнесу, як у Аляксандра Калмыкова, зацікаўлена мясцовая ўлада. За 5 месяцаў бягучага года падаткі, што паступілі ў раённы бюджэт з арганізацый, у аснове якіх прыватны капітал, склалі 18%. Большасць новых рабочых месцаў — таксама іх уклад у дзяржаўную сацыяльную палітыку. Прыватны бізнес, і ПГУП “АГЭКОН” у прыватнасці, актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі многіх дзяржаўных сацыяльных праграм, займаецца добраўпарадкаваннем райцэнтра. А чаму не, калі развіццё малога і сярэдняга бізнесу ў апошнія гады стымулюецца, лічыць прадпрымальнік, у першую чаргу праз лібералізацыю заканадаўства, якое рэгулюе бізнес-сферу, праз змяншэнне праверак з боку кантралюючых органаў. Яны, калі і праходзяць, то ў форме маніторынгу. Чыноўнікаў больш цікавяць праблемы, што замінаюць развіццю прадпрымальніцтва, каб выправіць іх. Улада і бізнес павінны ў перспектыве выпрацаваць і ўстанавіць такія правілы гульні, якія задаволяць абодва бакі, грамадства ў цэлым.

  Аляксандр ЛАЗЮК.     

  Фота аўтара.   

admin

Recent Posts

В Сенно прошли мероприятия, посвященные Дня инвалидов

В райцентре прошли мероприятия, посвященные Дня инвалидов . Для деток, имеющих нарушения по здоровью, организовали…

4 часа ago

Определен график выезда МФАП на декабрь

График выезда МФАП на декабрь  Наименование структурного подразделения УЗ Населенные пункты Дата выезда Время работы…

7 часов ago

На регистрацию с переводчиком

На вопросы, часто поступающие от граждан в отдел загса Сенненского райисполкома, отвечает его начальник Ирина…

8 часов ago

На селе есть перспективы

Супруги Александр и Наталья Язубец приняли участие в форуме «Счастливая семья — сильный регион», который…

8 часов ago

Деятельность по самостоятельному изготовлению и реализации некоторой кулинарной продукции с 1 октября 2024 г. может осуществляться в рамках самостоятельной профессиональной деятельности

Вниманию физических лиц, планирующих осуществлять розничную торговлю кондитерскими изделиями (тортами) и вареньем, повидлом.  Вопрос. Относится ли…

8 часов ago

Пирог «Новогодняя ёлочка»

Впереди самое сказочное время – новогодние и рождественские праздники. Рецептом тематической выпечки поделилась социальный работник…

9 часов ago