— Няхай ён стане пераходным і будзе ўручацца перадавікам жніва, — прапанаваў кіраўнік раёна. І выказаў шчырую ўдзячнасць усім удзельнікам жніва за працу, упэўненасць, што ўсё вырашчанае на палетках раёна будзе ўбрана своечасова і без страт.
Павіншаваць земляробаў ААТ «Бяленева» прыехалі і іншыя афіцыйныя і неафіцыйныя асобы, а таксама самадзейныя артысты. У іх выкананні прагучала некалькі песень, якія падтрымалі рабочы настрой механізатараў.
Хлебаробам дапамагае ў рабоце добрая арганізацыя працы. За няпоўны тыдзень жніва ў «Бяленева» ўбралі 580 гектараў збажыны, што складае 18,4% ад плана. З агульнага намалоту ў 1533,7 тоны амаль 168 тон намалаціў Аляксандр Міцкевіч. Зусім крыху ўступае яму Алег Кулік. Яго намалот складае 166 тон, але з улікам убранага рапсу. Сярод вадзіцеляў лідзіруе Аляксандр Мусташоў, які на МАЗе даставіў на ток 315 тон збожжа. І ўсё ж варта нарошчваць тэмпы ўборкі. Надвор’е, што ўсталявалася, спрыяе работам у полі. Але з часам можа стаць фактарам павелічэння нявымушаных страт.
Наш кар.
НА ЗДЫМКАХ: старшыня райвыканкама Васіль Чараднік віншуе з працоўнай перамогай хлебаробаў ААТ «Бяленева»; бяленеўцы — непасрэдныя ўдзельнікі жніва.
Президент Беларуси Александр Лукашенко рассчитывает, что порт и СЭЗ "Сохар" станут надежной стартовой площадкой для…
Одной из форм внеклассной работы педагогов Сенненской детской школы искусств является подготовка и участие детей…
ЦИК принял документы для регистрации действующего Президента Республики Беларусь Александра Лукашенко кандидатом в Президенты Республики…
На Сенненщине стартовала традиционная акция “Чудеса на Рождество”. Ее участниками являются первичные организации ОО «БРСМ»…
Сегодня белорусскому кинематографу исполняется 100 лет. Пожалуй, нет в Сенно человека, который бы не любил…
С 20 по 31 декабря в Сенненском районе будет осуществляться торговля новогодними елями. Как сообщили…