Над месцам, дзе некалі стаяла вёска Марозаўка, гучала жалобная музыка. Яе шчымлівыя гукі нагадвалі аб жахлівай трагедыі, што адбылася тут 72 гады назад. Дзень 22 жніўня 1942 года назаўсёды стаў жалобнай датай у гісторыі Сенненшчыны.

Раніцай нямецка-фашысцкія карнікі ўварваліся ў Марозаўку. Лю­дзей сагналі ў хлеў і падпалілі. Жыхары суседніх вёсак чулі стрэлы, жудасныя крыкі, бачылі слупы чорнага дыму. У вогні­шчы загінула 28 жыхароў. Большая колькасць з іх  — дзеці. Пасля вайны Марозаўка так і не адрадзілася да жыцця. У 1976 го­дзе на месцы трагедыі ўсталявана стэла, увекавечана назва вёскі і ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».

        Данінай памяці аб зажыва спаленых мірных жыхарах Марозаўкі стаў мітынг-рэквіем, які прайшоў на месцы трагедыі па ініцыятыве раённага выканаўчага камітэта. Яго арганізатарамі выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённая арганізацыя ГА «Беларускі фонд міру»,  Какоўчынскі  сельскі выканаўчы камітэт, аддзяленне сацыяльнай адаптацыі і рэабілі­тацыі і дзённага знахо­джання для грама­дзян пажылога ўзросту г.п. Багушэўск Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

     — Сёння вельмі важна захаваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне памяць пра кожнае такое трагічнае месца, — адзначыў у час мітынгу кіраўнік справамі Какоўчынскага сельвыканкама Сяргей Цярэня.

У гэты дзень на ганаровую вахту ля стэлы заступілі вучні Яноўскай школы.

    У час выступлення дрыжалі ад хвалявання галасы піянераў  багушэўскай першай школы, членаў грамадзянска-патрыятычнага клуба «Волаты Беларусі» — настолькі кранула іх гісторыя Марозаўкі. Свой верш «Всё дальше уходит время…», прысвечаны трагедыі, прачытала самадзейная паэтка з гарпасёлка Раіса Мацюшкіна.

Пасля прысутныя ўшанавалі памяць закатаваных вяскоўцаў хвілінай маўчання і ўсклалі да помніка жывыя кветкі і памінальныя вянкі. Протаіерэй царквы святых Пятра і Паўла Георгій правёў жалобнае богаслужэнне.

Ларыса МУКАМОЛАВА. 

admin

Recent Posts

В ЦИК рассказали, как отличить настоящих сборщиков подписей от мошенников

В Беларуси с 7 ноября стартует этап сбора подписей за выдвижение кандидатов в Президенты. Заниматься…

13 часов ago

В Сенно приступила к работе комиссия по выборам Президента

Первое заседание районной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь состоялось в Сенно 5 ноября. На…

13 часов ago

Карпенко: самая многочисленная инициативная группа — за выдвижение кандидатом в Президенты Лукашенко

Самая многочисленная из зарегистрированных инициативных групп - за выдвижение кандидатом в Президенты Александра Лукашенко. Об…

15 часов ago

Наталья Груздёва из Богушевска дает вторую жизнь старым газетам

Наталья Груздёва из Богушевска дает вторую жизнь старым газетам — рукодельница плетет потрясающие вещи из…

15 часов ago

«Расслабляться ни в коем случае не надо». Лукашенко об избирательной кампании в Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко ориентирует органы власти на то, что в ходе избирательной кампании в…

15 часов ago

В 2024 году на территории Сенненщины реализуется ряд инвестиционных проектов

В 2024 году на территории Сенненщины реализуется ряд инвестиционных проектов. По словам начальника отдела экономики…

15 часов ago