Раней, калі працаваў, пуцёўкі прапаноўвалі кожны год, цяпер даводзіцца доўга чакаць. А санаторый «Лётцы», у які і дабрацца зручна, і лячэнне там як раз па профілі, стаў зусім недаступным пенсіянерам, зазначыў Фёдар Чарняўскі.
Генадзь Балбатоўскі патлумачыў, што некалькі гадоў таму Цэнтру, які ён узначальвае, былі перададзены чатыры санаторыя Мінпрацы разам з дзесяцігадовай чаргой. Цяпер яе ўдалося істотна зменшыць.
У раёне ў чарзе на атрыманне пуцёвак стаіць 229 непрацуючых, уключаючы інвалідаў І і ІІ груп, якіх імкнуцца забяспечыць санаторна-курортным лячэннем адзін раз у два гады. Што тычыцца іншых пенсіянераў, яны змогуць атрымаць пуцёўку адзін раз у 3-4 гады. Цяпер Цэнтр закупляе пуцёўкі ва ўсе санаторыі Беларусі. На гэтыя мэты сёлета выдзелены 1 трлн рублёў.
Наконт санаторыя «Лётцы» Генадзь Балбатоўскі патлумачыў наступнае. Санаторый забяспечвае сваю дзейнасць самастойна, не атрымлівае дзяржаўнай падтрымкі, таму не прымае ўдзелу ў аўкцыёнах па продажы пуцёвак, а займаецца іх рэалізацыяй самастойна па поўнай цане.
Пакуль падыдзе чарга Фёдару Чарняўскаму было прапанавана прайсці курс рэабілітацыі ў аддзяленні кардыялогіі шпіталя ў Юрцаве.
Старшыня раённага савета ветэранаў Ядвіга Сыраваткіна звярнулася да дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санкурлячэнні, каб удакладніць некаторыя пытанні, якія хвалююць членаў ветэранскай арганізацыі. У прыватнасці, было выказана пажаданне, каб ветэранам выдзяляліся пуцёўкі ў бліжэйшыя санаторыі, бо ў аддаленыя пажылым людзям дабірацца складана.
На ўсе пытанні наведвальнікаў Генадзь Балбатоўскі даў канкрэтныя адказы.
Таццяна Буракова.
В Беларуси с 7 ноября стартует этап сбора подписей за выдвижение кандидатов в Президенты. Заниматься…
Первое заседание районной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь состоялось в Сенно 5 ноября. На…
Самая многочисленная из зарегистрированных инициативных групп - за выдвижение кандидатом в Президенты Александра Лукашенко. Об…
Наталья Груздёва из Богушевска дает вторую жизнь старым газетам — рукодельница плетет потрясающие вещи из…
Президент Беларуси Александр Лукашенко ориентирует органы власти на то, что в ходе избирательной кампании в…
В 2024 году на территории Сенненщины реализуется ряд инвестиционных проектов. По словам начальника отдела экономики…