ПАКУПНІКІ ЗАДАВОЛЕНЫ
Добра адгукаюцца пра магазін в.Алёхнава жыхары вёскі, а таксама пакупнікі з Зямковічаў і Кімейкі. Давялося бачыць, калі нават гараджане былі прыемна здзіўлены асартыментам тавара і абслугоўваннем у гэтай сельскай краме.
У невялікай гандлёвай зале сельмага пануюць чысціня і ўтульнасць. А выкладка тавараў нічым не адрозніваецца ад той, што прадстаўлена ў гарадскіх прасторных магазінах. Падтрымлівае ўзорны парадак і ветліва абслугоўвае пакупнікоў прадавец 5 разраду Вольга Шурмялёва.
У час наведвання магазіна карэспандэнтам «раёнкі» якраз быў прывоз. Стараючыся хутчэй прыняць тавары, раскладваючы іх па паліцах і халадзільніках, работнік прылаўка не адмахвалася ад пытанняў цікаўных пакупнікоў, расказвала што прывезлі, рэкамендавала купіць той ці іншы прадукт харчавання. У выніку ніхто з наведвальнікаў не пайшоў з магазіна з пустымі рукамі.
Павага да пакупнікоў, добры настрой і прывабны выгляд заўсёды адрознікаюць прадаўца магазіна в.Алёхнава.
Таццяна
Буракова.
На здымку: прадавец магазіна в.Алёхнава Вольга Шурмялёва.
Фота аўтара.