Лучшая детская библиотека — Сенненская

Сенненская дзіцячая раённая бібліятэка ўдастоена штогадовай прэміі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ”За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва“ ў намінацыі ”Лепшая дзіцячая бібліятэка“ па выніках работы за мінулы год.

Калектыў Сенненскай дзіцячай раённай бібліятэкі

 — Уся дзейнасць бібліятэкі накіравана на павышэнне статусу бібліятэчнай установы як інфармацыйнага і адукацыйна-культурнага цэнтра, на фарміраванне камфортнага бібліятэчнага асяроддзя, забеспячэнне даступнасці і аператыўнасці атрымання інфармацыі карыстальнікамі бібліятэкі.

 Бібліятэкары мэтанакіравана арганізуюць вольны час дзіцячага насельніцтва. Праводзяцца масавыя мерапрыемствы, якія садзейнічаюць культурнаму развіццю і далучэнню да розных формаў творчасці і інтэлектуальнай дзейнасці юных жыхароў Сянна і раёна, — расказвае дырэктар Сенненскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Алена Мяцеліца.

 Агульны кніжны фонд дзіцячай раённай бібліятэкі на пачатак 2020 года складае 20 890 адзінак дакументаў. Установа атрымлівае 5 найменняў газет, 24 – часопісаў. За 2019 год фонд папоўніўся на 1 004 экзэмпляры. Агульная колькасць карыстальнікаў за 2019 год налічвае 1 610 чалавек. Летась праведзена 127 масавых мерапрыемстваў, у якіх прынялі ўдзел 3 887 дзяцей.

 Пры бібліятэцы паспяхова працуе Народны лялечны тэатр кнігі ”Пятрушка“. У творчай скарбонцы тэатра шмат перамог і дасягненняў.  Ён прымаў удзел у V абласным свяце тэатраў лялек ”Лялечны свет“, якое праходзіла ў Сянне, дзе атрымаў дыплом лаўрэата трэцяй ступені. “Пятрушка” ўзнагароджаны дыпломамі за ўдзел у абласным фестывалі бібліятэчных тэатраў кнігі і лялечных тэатраў ”Волшебная рампа“, праекце ”Лялечны дворык“, што ажыццяўляўся ў рамках XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“. Тэатр з’яўляецца актыўным удзельнікам раённых мерапрыемстваў, арганізоўвае паказы спектакляў для дзяцей горада і сельскай мясцовасці. У рамках дабрачынных акцый ладзяцца паказы лялечных спектакляў, забаўляльныя праграмы, кніжныя выставы для аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў, Сенненскай школы-інтэрната, Багушэўскага дома-інтэрната, цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

 На базе дзіцячай бібліятэкі створаны клуб ”Почемучка“, дзейнасць якога дае магчымасць развіваць дапытлівасць дзяцей, захапіць іх працэсам пазнання.

 У Год малой радзімы асаблівая ўвага ў бібліятэцы надаецца правядзенню краязнаўчых мерапрыемстваў, на якіх выкарыстоўваецца мясцовы матэрыял. Бібліятэкары правялі ўрокі ведаў ”Твая зямля, твая Радзіма названа светла – Беларусь“, ”Беларуская кніга: вядомая і невядомая“, гульню-падарожжа ”Сцяжынкамі роднага краю“, інтэлектуальную гульню ”Давай ганарыцца, што мы беларусы“, чытанні казак на беларускай мове ў дзіцячых садах. У час гэтых мерапрыемстваў іх удзельнікаў знаёмілі з гісторыяй, культурай і традыцыямі краю.

 На раённым свяце, прысвечаным 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дзіцячай бібліятэкай была арганізавана выстава-інсталяцыя ”75 кніг аб Вялікай Айчыннай вайне“, тэматычная пляцоўка ”Лясная школа“.

 Урокі памяці ”Дзеці і вайна“, ”Подзвіг Аляксандра Матросава“ перанеслі маленькіх слухачоў у тыя вогненныя гады.

 Да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь прайшла ваенна-патрыятычная гульня ”Каждый парень – воин бравый“, дзе хлопчыкі праявілі сваю знаходлівасць і кемлівасць пры выкананні творчых заданняў.

 На свята Маці для дзяцей і матуль са шматдзетных сямей была праведзена гульнёва-забаўляльная праграма “Матуліна сэрца”, да Дня сям’і – гульня-падарожжа “Мая сям’я – мой дом”.

 Разнастайна і вынаходліва будуе бібліятэка сваю працу ў час Тыдня дзіцячай кнігі. Гульнёва-пазнавальныя конкурсы, квэсты, падарожжы дазваляюць зрабіць вольны час дзяцей цікавым і карысным. Вясёлымі і запамінальнымі ў мінулым годзе былі літаратурны калейдаскоп “Пусть книга будет праздником для всех”, экскурсія  “Па сцяжынках “Чытай-горада”, пасвячэнне ў чытачы “Лепшыя сябры дзяцей – кнігі”. На сустрэчы з дзіцячым пісьменнікам Валерыем Квілорыя юныя сенненцы прыйшлі ў захапленне ад бліскучага гумару і абаяльнасці госця.

 У час летніх канікул мерапрыемствы для дзяцей горада і раёна, удзельнікаў летнікаў праводзіліся амаль штодзенна. Найбольш відовішчнымі былі літаратурна-гульнявая праграма ”Сказочная география“, літаратурны фуршэт ”Простоквашинские чтения“, забаўляльна-пазнавальнае шоу ”Все самое интересное“, дзень марожанага ”Халадок на палачцы“, конкурс хатніх гадаванцаў ”Миссис Кис и мистэр Кэт“.

 Да Дня бібліятэк было падрыхтавана тэатралізаванае прадстаўленне ”Пусть станет мир сплошной библиотекой“. Цікавыя звесткі пра бібліятэку, знаёмства з прафесіяй бібліятэкара, вясёлыя гульні, забавы, конкурсы, відовішчныя выставы-кампазіцыі з дзіцячых кніг зрабілі свята запамінальным і непаўторным.

 На афіцыйным сайце цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы створаны раздзел ”Усё для дзяцей“, дзе размешчаны план мерапрыемстваў дзіцячай бібліятэкі, спіс праграмнай літаратуры, рэкамендацыйныя спісы, карысныя памяткі для бацькоў, анонсы і фотахроніка мерапрыемстваў.

 Да кожнага з праектаў, які ажыццявіла бібліятэка, яе супрацоўнікі падыходзілі з душой. І гэта работа дала плён. Працягваецца яна і надалей, бо званне “Лепшая дзіцячая бібліятэка” да многага абавязвае. 

 Прэміі аблвыканкама таксама ўдастоены Ходцаўскі сельскі Дом культуры ў намінацыі ”Лепшы сельскі Дом культуры“.

 Таццяна БУРАКОВА.

  Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

5 часов ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

5 часов ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

5 часов ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

7 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

8 часов ago