Их оружие – знание. В каких условиях сегодня работают специалисты Сенненского РЦГЭ

Сёння пра медыкаў, якія аказаліся на «перадавой» у барацьбе з каронавіруснай інфекцыяй, сказана нямала. Больш таго, для іх праводзяць дабрачынныя акцыі, ім суперажываюць наяве і ў сацыяльных сетках. Не трэба забываць і пра іх калег, вірусолагаў, уклад якіх у барацьбе з пандэміяй не менш значны. 

Яшчэ два месяцы назад былі такія дні, калі святло ў будынку Сенненскага РЦГЭ можна было ўбачыць і ў выхадны дзень і пасля поўначы.

 — Пазаўрочная работа ў сённяшняй эпідэміялагічнай сітуацыі часовая мера, да якой мае спецыялісты аднесліся з разуменнем, — адзначае Сняжана Мяцеліца, галоўны санітарны ўрач раёна.

  У вірусолагаў работы прыбавілася, пашырыўся функцыянальны і службовы спіс абавязкаў. Але гэта ні ў якім разе не стала для іх нечаканасцю. Да выпрабавання каронавірусам яны былі гатовыя.

 Санітарная служба ведала, з чым давядзецца сутыкнуцца і чым гэта пагражае. Таму задоўга да таго, як у раёне былі зафіксаваны першыя выпадкі захворвання, яны спланавалі арганізацыю сваёй работы, закупілі касцюмы, дэзсродкі. Перайшлі на павышаную гатоўнасць работы.

 — У сваіх калегах я не сумнявалася, — з гонарам гаворыць Сняжана Мяцеліца. – Ведала, што наш калектыў дружны і зладжаны, я атрымаю падтрымку ў дзеяннях па барацьбе з вірусам. Таму, калі на агульным сходзе ў сваіх падначаленых спытала «хто са мной» — не давялося пачуць ніводнага «не».

 На працягу месяца санітарная служба працуе ў іншым рэжыме. Створаны некалькі груп. Адны кантралююць, як выконваюцца прафілактычныя мерапрыемствы на аб’ектах усіх формаў уласнасці раёна, другія — як своечасова дэзінфікуюць памяшканні ў жылым сектары. Спецыяльны аддзел займаецца афармленнем дакументацыі па выніках эпідэмічных расследаванняў. Ёсць сярод памочнікаў урачоў-гігіеністаў і тыя, якія сумесна з супрацоўнікамі РАУС на пільным кантролі трымаюць самаізаляваных.

У РЦГЭ работа размеркавана так, каб іншы раз не падвяргаць небяспецы ўвесь калектыў. Безумоўна, усе спецыялісты заслугоўваюць павагі і добрага слова ў іх адрас.

Але самы вялікі пласт напружанасці ў барацьбе з пандэміяй сёння ляжыць на плячах групы з чатырох чалавек. Аксана Васілеўская, Святлана Сіпко, Наталля Драздова, Жанна Дзегалевіч — гэта тыя супрацоўнікі, якія не пачутках ведаюць, што значыць працаваць у ачагу інфекцыі. Практычна пастаянна з імі выязджае і Сняжана Мяцеліца. Незаменны памочнік і вадзіцель службовай машыны Мікалай Броўка, які здзяйсняе тэхнічную падрыхтоўку да правядзення дэзінфікуючых мерапрыемстваў.

 Яны добра засвоілі: паніка —першы вораг, таму, дакладна выконваючы інструкцыю, не баючыся, робяць сваю справу. 

 На пытанне наколькі небяспечна заходзіць у ачаг інфіцыравання і ці не страшна знаходзіцца сам-насам з вірусам, Сняжана Мяцеліца кажа, што страх ні пры чым. «Веды павінны быць, вось наша зброя, — канстатуе спецыяліст. – Як паказала жыццё, практычныя навыкі, атрыманыя ў час трэніровак, якія мы штогод праводзім сумесна з медыкамі ЦРБ, спатрэбіліся сёння. І няхай сітуацыя ўнесла свае карэктывы, дакладна скажу, што гэта было недарэмна. Больш таго, на гэтую «амбразуру» мы ідз­ем поўнасцю ўзброенымі неабходнымі сродкамі абароны. У нас ёсць спецыяльныя герметычныя касцюмы-камбінезоны, рэспіратары, бахілы, пяльчаткі».

 Для дзяўчат з групы выязду самае страшнае пасля праведзеных дэзмерапрыемстваў — правільна зняць з сябе касцюм. Прычым гэта трэба зрабіць так, каб вірус не трапіў на адзенне пад ім, альбо адкрытыя ўчасткі цела. А сёння, калі тэмпература паветра значна павялічылася, стала цяжка працаваць у масках і акулярах — яны пастаянна пацеюць.

 Выявіць ачаг інфекцыі і правесці адпаведную апрацоўку памяшкання не самае складанае, з чым сутыкаюцца спецыялісты РЦГЭ. Як прызналася Сняжана Мяцеліца, складана весці дыялог з людзьмі, тлумачыць тым, у каго ўжо выяўлена інфекцыя, што такое каронавірус і як трэба сябе паводзіць.

 Многія людзі напужаны. І гэта зразумела. Быў перыяд, калі ўсе тэлефоны санітарнай службы не сціхалі. У дзень даводзілася прымаць да шасцідзесяці званкоў. 

 Сёння, можна сказаць, сітуацыя з інфекцыяй у раёне цалкам кантралюемая. А ўсё дзякуючы таму, што яшчэ з самага пачатку яе ўзялі на кантроль: не дазволілі дапусціць масавага росту захворвання. Менавіта гэта і ёсць станоўчая адзнака сумеснай работы, і ў першую чаргу, спецыялістаў санітарнай службы і медыкаў Сенненскай ЦРБ. Але паслабляцца рана.

 Звяртаючыся да сенненцаў, Сняжана Мяцеліца просіць выконваць элементарныя правілы паводзінаў у грамадскіх месцах. «Трымаць дыстанцыю, насіць маску, пяльчаткі – сапраўды нязручна. І, безумоўна, гэта не панацэя, — адзначае яна. — Але гэта самае малае, што вы можаце зрабіць, пакуль на «перадавой» круглыя суткі знаходзяцца ўрачы».

 Ала ЯКАЎЛЕВА.

Здымкі аўтара і Сенненскага РЦГЭ.

 

 

admin

Recent Posts

Члены пионерской дружины имени Александра Эдуардовича Марфицкого Богушевской школы побывали в местечке Дукора

Члены пионерской дружины имени Александра Эдуардовича Марфицкого Богушевской школы совершили незабываемое путешествие в местечко Дукора…

13 часов ago

Торговые автоматы для продажи товаров под контролем

Комментарий к постановлению Совета Министров Республики Беларусь и Национального банка Республики Беларусь от 26 сентября…

13 часов ago

Лукашенко озвучил предложения по борьбе с изменением климата

Президент Беларуси Александр Лукашенко на саммите COP29 в Баку озвучил предложения для глобальных действий по…

13 часов ago

Картофельные шарики

Вкусные, неприхотливые в приготовлении шарики из картофельного пюре понравятся всей семье. К слову, рецепт проверен…

15 часов ago

В Беларуси стартовала новая цифровая платформа «Народная пятилетка»

📣 Слово – каждому! В Беларуси стартовала новая цифровая платформа «Народная пятилетка» 📲 Платформа представляет…

16 часов ago

Лукашенко в Баку прибыл на Всемирный саммит по борьбе с изменением климата

Президент Беларуси Александр Лукашенко прибыл в Баку на Всемирный саммит по борьбе с изменением климата,…

19 часов ago