Светлана Кравченко, председатель первичной профсоюзной организации АТП №20, награждена медалью «115 лет профсоюзному движению»
Узнагароду ад ФПБ жанчыне ўручыў Анатоль Ананенка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў. Па яго словах юбілейныя медалі атрымаюць яшчэ два прафсаюзныя актывісты Сенненшчыны: Галіна Кажарская (раенная ветстанцыя) і Тамара Лапеха з ЦБУ № 218 г. Сянно ААТ «Беларусбанк».
Узнагарода заснавана 29 красавіка 2019 года Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі. Медалём адзначаюцца грамадзяне, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё прафсаюзнага руху Беларусі, сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, за актыўную дзейнасць па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюзаў.
Для Святланы Краўчанка — начальніка грузавых перавозак, якая дваццаць гадоў з’яўляецца нязменным прафсаюзным лідарам у сваёй арганізацыі, атрымаць такі падарунак — значыць быць упэўненай у тым, што яе грамадская праца заўважана і годна адзначана. “Я вельмі рада ўзнагародзе, — гаворыць жанчына. — Лічу прафсаюз самай аўтарытэтнай арганізацыяй, бо пры звароце ў прафсаюзныя органы любы яе член можа разлічваць на дапамогу і падтрымку”.
Прафсаюзная суполка аўтатранспартнага прадпрыемства актыўная і згуртаваная. У яе ўваходзяць усе работнікі. Члены калектыву прымаюць удзел у конкурсах раённага і абласнога ўзроўню, штогод ездзяць на ўнутрыгаліновыя спаборніцтвы. Пра жыццё пярвічкі і яе лідара неаднаразова пісала рэспубліканскае выданне “Транспартны веснік”.
Абарона інтарэсаў працуючых знаходзіцца на пастаянным кантролі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі і яе лідара. У час рэарганізацыі аўтатранспартнага прадпрыемства ў сувязі са зменай статуса Святлана Краўчанка шмат працавала, каб дапамагчы сваім калегам у афармленні дакументаў.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.