Дарэчы, такая алімпіяда праходзіць у нашай краіне ўжо трэці год запар па ініцыятыве Праўлення Нацыянальнага банка і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і лічыцца адным з самых маштабных мерапрыемстваў па павышэнню фінансавай граматнасці насельніцтва.
На гэты раз праверыць свае веды і эрудыцыю пажадалі каля 26 вучняў дзясятых і адзінаццатых класаў сярэдніх школ раёна. Пісьмовыя пытанні, па якіх штудзіравалі ўдзельнікаў, датычыліся банкаўскай справы, рынка каштоўных папер, страхавання,падаткаабкладання, дэнамінацыі і іншых тэм. За ходам правядзення алімпіяды сачыла кампетэнтнае журы, у склад якога таксама ўваходзіў прадстаўнік ААТ “ ААБ Беларусбанка”.
Па колькасці набраных балаў пазней былі вызначаны пераможцы. Пальма першынства аказалася ў вучня дзясятага класа школы №1 г. Сянна Паўла Конанава, адзінаццацікласніца той жа школы Вікторыя Рога атрымала дыплом за другое месца, трэцяй стала вучаніца дзясятага класа школы №2 г. Сянна Анастасія Вярцінская. Вышэйназваныя школьнікі будуць прадстаўляць Сенненскі раён на абласным этапе алімпіяды, якая пройдзе ў Віцебску ў канцы лістапада.
Ганна КОРСАКАВА.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…