Как отдыхается на каникулах юным сенненцам в спортивном лагере

 

Больш за 40 юныя спартсменаў Сенненшчыны ўмацоўваюць свае сілы, здароўе, карысна і весела праводзяць вольны час у дні восеньскіх канікулаў у спартыўна-аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем, які працуе на базе СДЮСШАР.

 Праграма адпачынку разлічана на дзяцей рознага ўзросту і фізічнай падрыхтаванасці, змяшчае шэраг спартыўных і пазнавальных мерапрыемстваў.

 

Дваццаць чалавек, у асноўным гэта хлопчыкі, займаюцца ў зале грэка-рымскай барацьбы, астатнія – на базе ФСК «Алімп» у лёгкаатлетычным аддзяленні. Самыя маленькія наведвальніцы — Аляксандра Васілёнак і Даша Латышава. Лагер для іх не толькі месца баўлення часу, але і дадатковых заняткаў па лёгкай атлетыцы. Дарэчы, Аляксандра ўжо праявіла сябе. У восеньскім прабегу, прысвечаным памяці П.Машэрава, дзяўчынка была першай у сваёй узроставай катэгорыі на дыстанцыі 200 метраў.

 Па словах Аксаны Шуцікавай, дырэктара лагера, робіцца ўсё, каб юныя сенненцы не толькі аздаравіліся, а яшчэ больш палюбілі спорт. Асноўная ўвага ў працы з дзецьмі надаецца фізічнаму выхаванню і трэніроўкам па розных відах спорту. З падлеткамі штодзень працуюць пяць выкладчыкаў. Некалькі гадзін займаюць трэніроўкі, заняткі ў трэнажорным і фітнэс залах. У вольны час хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічаюць у спартыўных і выхаваўчых мерапрыемствах.

 Адпачынак і аздараўленне дзяцей не абмежаваны сценамі спартыўнай залы. У прыватнасці, для іх была арганізавана экскурсія ў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, а таксама сустрэча з інспектарам дзяржаўтаінспекцыі, які нагадаў аб правілах дарожнага руху, расказаў як зрабіць канікулы бяпечнымі і правесці восеньскія дні з карысцю для свайго здароўя.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.