Вынікі сёлетняга конкурсу не прынеслі вялікіх сюрпрызаў. Як і летась першае месца прысуджана Сенненскаму раёну газазабеспячэння. Тэрыторыя прадпрыемства, адміністрацыйны будынак да свята зазіхацелі яркімі фарбамі, у іх з’явіліся новыя адценні, якія яшчэ больш падкрэслілі агульную канцэпцыю развіцця арганізацый, ў аснове якой строгасць і дакладнасць.
Ажно тром арганізацыям – АТП №20, раённай ветлячэбніцы і ПМС — падзячныя пісьмы за подпісам Васілія Чарадніка ўручаны за 2-ое месца. Адзначаны грунтоўны задзел па добраўпарадкаванні тэрыторыі, добры густ пры выкарыстанні ілюмінацыі для падсветкі адміністрацыйнага будынка аўтапрадпрыемства. Меліяратары, каб надаць навагодняга каларыту абышліся мінімальнымі фінансавымі затратамі, выкарыстаўшы творчыя таленты сваіх спецыялістаў, у тым ліку маладых, якія расфарбавалі ў навагоднім стылі вокны будынка.
Трэцяе месца – у ДРБУ 146 і цэха “Сенненскі” Аршанскага МК. Прэтэндаваць на больш высокае дарожнікам не дазволіў рамонт, які працягваецца ўнутры адміністрацыйнага будынка. А вось у перапрацоўшчыкаў сельгаспрадукцыі адзначаны змены да лепшага.
Старшыня райвыканкама падзякаваў і ўсім астатнім калектывам і ўстановам, якія прынялі ўдзел у конкурсе, які, на яго думку, дапамагае згуртаваць людзей, праявіць іх таленты.
Перадсвяточныя конкурсы праведзены таксама ва ўсіх сельсаветах, медыцынскіх установах, школах, райспажыўтаварыстве, іншых сферах.
Аляксандр ІЎЕЎ.
Фота аўтара.
Символично, что ее старт дан в день проведения республиканского субботника, а также в день завершения…
В этот день люди освещают ветки вербы, которые символизируют победу жизни над смертью — Воскресение…
Несмотря на то, что погода в апреле преподнесла аграриям не самые приятные сюрпризы: снег, заморозки…
В годы Великой Отечественной войны жители сотен белорусских городов и сел сражались с врагом, приближая…
В Витебской области оцифруют 100 памятников и мемориалов в этом году. Об этом корреспонденту БЕЛТА…
Президент Беларуси Александр Лукашенко заложил капсулу с посланием будущим поколениям на месте строительства Национального исторического…