З 12 па 14 лютага грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» правядзе акцыю «За любімую Беларусь»
З 12 па 14 лютага грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» правядзе акцыю «За любімую Беларусь!»
Дзень Святога Валянціна, сімвалам якога з’яўляюцца «валянцінкі» (святочныя паштоўкі з віншаваннямі), стылізаваныя ў форме сэрца, у многіх краінах адзначаецца 14 лютага. Свята стала папулярным і ў Беларусі. У гэты дзень прынята дарыць падарункі і ўвагу любімым людзям, выказваць шчырыя словы і пажаданні сябрам, калегам, ствараючы атмасферу любові і дабра.
Удзел у конкурсе валянцінак «За любімую Беларусь» можа прыняць і моладзь Сенненшчыны. Удзельнікам конкурсу прапануецца зрабіць валянцінкі і сувеніры для папулярных беларускіх артыстаў, музыкантаў, спартсменаў, мастакоў, тэлевядучых. Да 8 лютага сенненскім актывістам неабходна даслаць свае валянцінкі ў райкам ГА «БРСМ» па адрасе: вул.К.Маркса, 2, каб.30, напісаўшы сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, тэлефон, установу адукацыі ці месца працы. Работа можа быць выканана з паперы, дрэва, бісера, шкла, воску і іншых матэрыялаў. Пераможцаў конкурсу чакаюць прызы ад арганізатараў.
Самыя арыгінальныя пажаданні будуць перададзены адрасатам праз Віцебскі абкам, Цэнтральны камітэт ГА «БРСМ».
Ірына Хасанава