Рыхтуюцца да «Дажынак»

image14965730_14b595f1ae89635c7ac68208f05f7703Добраўпарадкаваннем  займаюцца  ўсе арганізацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Ходцаўскага сельсавета: участак ЖКГ, Ходцаўская і Машчонская школы, амбулаторыя, аптэка, Ходцаўскі СДК, Белаліпскі сельскі клуб, мехмайстэрні саўгаса імя Машэрава, ААТ «Белая Ліпа».

За кожным з іх замацаваны канкрэтныя тэрыторыі. Уборку вакол прыдамавых участкаў праводзіць насельніцтва. За мінулы год прайшло 5 агульных маштабных суботнікаў. Па меры неабходнасці наладжваліся дадатковыя работы па ўборцы.

Шмат па добраўпарадкаванні трэба зрабіць у сувязі з маючымі адбыцца абласнымі «Дажынкамі». У пералік работ, запланаваных да гэтай падзеі, уваходзяць устаноўка  агаро­джы ў аграгарадку Ходцы; замена ці бягучы рамонт 700 метраў драўлянай агароджы з цэментнымі слупкамі ў Белай Ліпе. Ужо складзены каштарыс на суму 250 млн рублёў.

Прывядуць у парадак тэрыторыі і агароджы могілак. У вёсках уздоўж дарогі на абласны цэнтр будуць высякацца кусты і выкошвацца трава. У планах мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да «Дажынак» знос старога дома ў в.Паршні.

 Таццяна БУРАКОВА