На Сенненщине создается список памятников воинской славы

 На Сенненшчыне, як і па ўсёй краіне, ствараецца спіс помнікаў воінскай славы, памятных месцаў, воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, аб’ектаў, якія маюць дачыненне да Вялікай Айчыннай вайны.

 

— Давайце адразу адзначым — спіс удакладняецца, — падкрэслівае Іва Шубка, дырэктар раённага гісторыка-краязнаўчага музея, — бо падобны дакумент у Беларусі быў створаны ў 80–ыя гады мінулага стагоддзя, аформлены ў выгля­дзе спецыяльнага выдання.

 Зараз у працы заняты не толькі супрацоўнікі музея. На дапамогу ім прыходзяць работнікі сельвыканкамаў, краязнаўцы, неабыякавыя людзі.

Абеліск у лесе ля в.Новае Сяло Багданаўскага сельсавета

 Падобная праца наспела, бо за апошнія гады многія архівы, дзе змешчаны дакументы па Вялікай Айчыннай вайне, сталі адкрытымі для ўсіх цікаўных, значная іх частка алічбавана, што зрабіла магчымым размясціць іх, у тым ліку спісы загінуўшых салдат, у Інтэрнэце. Вялікаю працу правялі пошукавыя атрады, якія працуюць у месцах баёў. І гэта не толькі аматары-энтузіясты. Пошукавая праца арганізавана на ўзроўні дзяржавы. У Беларусі, напрыклад, да пошукаў загінуўшых салдат далучыліся ваенныя фарміраванні, якія раскопваюць старыя акопы, месцы безы­менных пахаванняў, што дапамагае вярнуць з небыцця прозвішчы герояў, устана­віць памятныя знакі.

Месца расстрэлу жыхароў в.Прыветак

 — Падчас пошукавай работы мы, напрыклад, звярнулі ўвагу на памятны знак, што знаходзіцца непадалёк ад Ордышава, дзе зараз арганізаваны адпачынак у стылі аграэкатурызму. Памятны знак быў устаноўлены ў 1972 годзе да 30-годдзя ўтварэння партызанскай брыгады, якая пазней стала на­сіць прозвішча Заслонава, — прыводзіць прыклад Іва Шубка.

Памятны знак, хутчэй за ўсё, быў устаноўлены па ініцыятыве аршанскіх улад і грамадскасці. Зрэшты, факт можна ўдакладніць. На знаку напісана: «Здесь в партизанском урочище 5 июля 1942 года была сформирована 1-я партизанская бригада имени Героя Советского Союза К.С. Заслонова». У брыгаду тады ўвайшлі партызанскія атрады «Дзядзі Косці», М.П. Харламава, В.П. Комлева і групы аршанскіх падпольшчыкаў.

 Шырокай грамадскасці Сенненскага раёна аб гэтым памятным знаку было вядома мала, можа таму, што ўстанаўлівалі яго аршанцы, што размешчаны ён на ўскраіне раёна, дзе няма буйных населеных пунктаў, устаноў адукацыі і школ. Аднак, безумоўна, наяўнасць памятнага знаку пашырае нашы веды пра партызанскі рух на Сенненшчыне і можа быць выкарыстана пры распрацоўцы турыстычных маршрутаў.

 На ўлік будуць узяты, напрыклад, пахаванні, інфармацыю аб наяўнасці якіх яшчэ трэба правяраць ці ўдакладняць. Расказ­вае Браніслава Жалтабрухава, захавальнік фондаў  музея.

 — На могілках вёскі Ярошкі ёсць пахаванне, над якім устаноўленены праваслаўны крыж з жалеза. Хто тут пахаваны, дакладна не вядома. Па расказах жыхароў вёскі — святар з Обалі, што каля Машканоў. Там да гэтага часу стаіць драўляная царква. У час вайны айцец Васілій, па ўспамінах мясцовых жыхароў, заклікаў вернікаў абараняць родную зямлю ад фашыстаў, дапама­гаць партызанам. Ён прынародна блаславіў свайго сына на ўступленне ў шэрагі партызан.

В.Ярошкі, крыж на магіле айца Васілія

За сувязь з народнымі мсціўцамі гітлераўцы расстралялі святара каля царквы. Праўда, яны так і не даведаліся,  што ён выратаваў ад смерці двух дзяцей Іллі Шмеркіна, мясцовага яўрэя, сям’ю якога фашысты расстралялі. Вяскоўцы пахавалі айца Васілія на могілках вёскі Ярошкі.  Факт не выклікае сумнення. Аднак патрабуе ўдакладнення. У любым выпадку месца пахавання бу­дзе ўключана ў спіс.

 На вясковых могілках Сенненшчыны шмат пахавана салдат, партызан і іншых ахвяр вайны. Як правіла, побач з рэшткамі родных хавалі тых людзей, якія былі расстраляны за сувязь з партызанамі, за дапамогу салдатам-акружэнцам. Хавалі на могілках і асобных партызан, байцоў, калі яны былі забіты падчас нязначных сутычак з немцамі. Падобныя пахаванні ёсць на могілках вёсак Стрыгі, Пурплева і іншых населеных пунктаў. За імі даглядаюць родныя пахаваных, не забыты безыменныя магілы.

 — Работа па ўдакладненні спісаў воінскай славы працягваецца, — нагадала Іва Шубка.— А таму мы будзем удзячны за любую інфармацыю пра падзеі вайны, яна пашырыць нашы веды. Інфармуйце пра гэта музей, — звяртаецца яна да жыхароў раёна.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

Здымкі прадастаўлены

супрацоўнікамі Сенненскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

 

 

admin

Recent Posts

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного отдела Следственного комитета

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…

37 минут ago

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

46 минут ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

59 минут ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

2 часа ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

3 часа ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

5 часов ago