У рамках рэспубліканскай акцыі “Адзіны дзень бяспекі” супрацоўнікі Сенненскага РАНС прадэманстравалі жыхарам Нямойтаўскага сельсавета тэхніку і аварыйна-ратавальнае абсталяванне, якія стаяць на ўзбраенні агняборцаў.
Спецыяльна для гэтага з райаддзела ў Нямойту прыбыў спецыяльны аўтамабіль, які і стаў цэнтральным аб’ектам у час працы інфармацыйна-пазнавальнай пляцоўкі, арганізаванай спецыялістамі пажарнага ведамства сумесна з прадстаўнікамі сельвыканкама. Супрацоўнікі МНС ва ўсіх дэталях расказалі пра магчымасці машыны і асаблівасці спецабсталявання, якое прымяняецца пры тушэнні пажараў, ратаванні людзей, якія апынуліся ў небяспецы. Прысутныя мелі магчымасць навучыцца карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння. Асабліва шмат жадаючых было сярод дзяцей.
Разам з удзельнікамі інфармацыйна-пазнавальнай пляцоўкі супрацоўнікі РАНС правялі тактыка-спецыяльны занятак па ліквідацыі ўмоўнага ачагу ўзгарання ў сельскім клубе. Адпрацавалі план эвакуацыі.
У рамках мерапрыемства жыхары аграгарадка атрымалі веды аб правілах бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраабсталявання, а таксама аб правілах карыстання і падтрымання ў працаздольным стане аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. На практыцы прадэманстравалі свае навыкі па яго ўстаноўцы.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота прадастаўлена Сенненскім РАНС.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…