В Сенно презентовали сборник стихов местных поэтов, посвящённых Сенненщине

14+Напісаць верш — справа няпростая. Каб радкі паліліся, мала ведаць асноўныя правілы вершаскладання, трэба мець талент і, безумоўна, павінен быць аб’ект натхнення. Для аўтараў, чые творы ўвайшлі ў склад новага паэтычнага зборніка «Сенненщина синеокая», музай стаў іх радзімы маленькі куток.

Зборнік — вынік гадавой карпатлівай работы супрацоўнікаў цэнтральнай раённай бібліятэкі Алены Мяцеліцы і Таццяны Красноўскай. Пад адной вокладкай змешчаны 40 твораў у пяці раздзелах. Аўтарамі зборніка з’яўляюцца 23 самадзейныя паэты і 6 кампазітараў.

15+    На днях у Сенненскай дзіцячай школе мастацтваў адбылася прэзентацыя зборніка. Літаратурна-музычная імпрэза сабрала ў зале не толькі аўтараў, на мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі ўстаноў культуры і адукацыі, вучнёўская моладзь. У фае гасцей сустракала кніжная экспазіцыя выданняў, у тым ліку і краязнаўчага кірунку, прысвечаных гісторыі Сенненшчыны і яе знакамітым ураджэнцам.

8+       На жаль, не ўсе аўтары зборніка прысут­нічалі на мерапрыемстве. Таму жаданымі гасцямі імпрэзы сталі родныя Івана Лазукі і нядаўна пакінуўшага гэты свет Пятра Ермашкевіча, якіх сенненцы ведаюць і як таленавітых журналістаў.

З творчасцю кожнага паэта знаёміла мультымедыйная прэзентацыя. вершы са сцэны дэкламавалі вучні СШ №2 г.Сянно.

1+ Пранікнёна чыталі свае творы Ларыса Гапеева і Васіль Ігнатаў. Апошні шмат гадоў адпрацаваў настаўнікам фізікі ў Ходцаўскай школе. Але ў душы ён заўсёды быў лірыкам. Натх­неннем для яго сталі маляўнічыя  ходцаўскія наваколлі.

Захапілі ў па­лон мясцовыя краявіды сэрца і пяро расійскага паэта Мікалая Траццякова, чыя «Ода горо-

ду Сенно» таксама ўвайшла ў зборнік. Мікалай  Афанасьевіч на Сенненшчыне госць нярэдкі, бо

адсюль  родам яго жонка.  Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі, што адзначаецца якраз сёння, для сямейнай

пары — свята.

Сярод  аўтараў  зборніка ёсць паэты маладзейшага ўзросту. Напрыклад, Ганна Корсакава, якая працуе ў рэдакцыі «ГС». Хочацца спадзявацца, што пачынаючыя творцы працягнуць лепшыя традыцыі, закла­дзеныя яшчэ Анатолем Вялюгіным і Алесем Жаўруком.

4+    Сапраўдным гімнам малой радзіме сталі песні «Наша Сенненшчына», «Сінайскія горы», «Сенненскі вальс» і іншыя. Некаторыя з іх прагучалі на імпрэзе ў выкананні вакальных калектываў раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, дзіцячай школы мастацтваў. Дарэчы, да кожнай песні ў зборніку маецца нотны запіс.

Аздабленнем імпрэзы стаў відэафільм Аляксандра Карбоўскага «Мой город Сенно».

16+ Першыя экзэмпляры зборніка «Сенненщина синеокая» вядучыя імпрэзы Таццяна Красноўская і Кацярына Догіль уручылі намесніку старшыні райвыканкама Зоі Фаміной  і начальніку аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Сяргею Мяцеліцу. Зборнік, безумоўна, паслужыць выхаванню патрыятызму, любові да сваёй малой ра­дзімы ў падрастаючага пакалення. У 2017-м Сянно адзначыць 575-годдзе з дня свайго заснавання. Выданне зборніка масавым тыражом было б годным падарункам да юбі­лею і добрым стымулам для творцаў. Дадаткам да яго можа стаць аўдыё-дыск з песнямі аб Сенненшчыне.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Фота аўтара.