Мост по улице К.Маркса в Сенно обещают отремонтировать к 9 мая

Будаўнікі ТАА “Пабудуем мост” з Віцебска вядуць капітальны рамонт  маста ў Сянне па вул.К. Маркса. Згодна з пашпартам аб’екта будаўніцтва павінна завяршыцца да 31 мая.

  

Аднак і падрадная арганізацыя, і заказчык, у якасці якога выступае Сенненскае РУП ЖКГ, не кажучы пра райвыканкам і аўтааматараў, зацікаўлены ў як мага хутчэйшым звяршэнні работ. Мост знаходзіцца на 65 км аўтамагістралі Р-25 Віцебск – Сянно – Талачын. Агучана і канкрэтная дата здачы аб’екта  ў эсплуатацыю – 9 мая, як падарунак сенненцам да Дня Перамогі.

 — З адным, але важным удакладненнем – павышаны тэмп не павінен негатыўна адбіцца на якасці работ, — выказаўся Віктар Мозаў, намеснік старшыні райвыканкама.

 За няпоўныя два тыдні мостабудаўнікі правялі дэмантаж старых канструкцый. Работы вядуцца вахтавым метадам, таму брыгада працуе нават у выхадныя дні. Аднак, каб паскорыць тэмпы і пачаць узвядзенне аб’екта, неабходна дэманціраваць і пракласці на небяспечнай адлегласці некаторыя камунікацыі. У прыватнасці гэта зрабіла, па словах мостабудаўнікоў,  ААТ “Віцебскаблводаканал”. З дапамогай тэхнікі падраднай арганізацыі зроблены пракол пад рэчкай. Укладзены трубы для падачы вады. Цяпер справа за энергетыкамі, сувязістамі. І не толькі РУП “Белтэлекам”, але і перапампоўваючай станцыі.

 

А яшчэ спатрэбіцца добрае сухое надвор’е, каб да будаўнічага аб’екта можна было падагнаць спецыяльную машыну, якая заб’е палі. Яны будуць устаноўлены па абодва бакі рэчкі. Палі звяжуць бетонным ростверкам (яго зальюць непасрэдна на палі), паверх установяць арачную канструкцыю палатна маста. Яно, дарэчы, будзе агульным з пешаходнымі дарожкамі і крыху шырэйшае за ранейшае.

 Мост, абяцаюць будаўнікі, будзе надзейным у эсплуатацыі, прыгожым з эстэтычнага пункту гледжання.

 Аляксандр ЛАЗЮК.

 Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Члены пионерской дружины имени Александра Эдуардовича Марфицкого Богушевской школы побывали в местечке Дукора

Члены пионерской дружины имени Александра Эдуардовича Марфицкого Богушевской школы совершили незабываемое путешествие в местечко Дукора…

13 часов ago

Торговые автоматы для продажи товаров под контролем

Комментарий к постановлению Совета Министров Республики Беларусь и Национального банка Республики Беларусь от 26 сентября…

13 часов ago

Лукашенко озвучил предложения по борьбе с изменением климата

Президент Беларуси Александр Лукашенко на саммите COP29 в Баку озвучил предложения для глобальных действий по…

13 часов ago

Картофельные шарики

Вкусные, неприхотливые в приготовлении шарики из картофельного пюре понравятся всей семье. К слову, рецепт проверен…

15 часов ago

В Беларуси стартовала новая цифровая платформа «Народная пятилетка»

📣 Слово – каждому! В Беларуси стартовала новая цифровая платформа «Народная пятилетка» 📲 Платформа представляет…

15 часов ago

Лукашенко в Баку прибыл на Всемирный саммит по борьбе с изменением климата

Президент Беларуси Александр Лукашенко прибыл в Баку на Всемирный саммит по борьбе с изменением климата,…

19 часов ago