Больш за 20 гадоў ён шчыруе ў сельскай гаспадарцы. Алег Леанідавіч — адзін з лепшых механізатараў ААТ «Бяленева». З самага дзяцінства ён быў цесна звязаны з зямлёй, бо рос у сялянскай сям’і. Таму і працоўны шлях абраў менавіта ў гэтай сферы: у свой час скончыў па спецыяльнасці «механік» Жыровіцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. Падчас вучобы атрымаў усе існуючыя вадзіцельскія катэгорыі.
Вопытны механізатар выдатна спраўляецца з любой тэхнікай: працуе з касілкай, на прэсоўцы сена, на хімічнай апрацоўцы пасеваў. У гэтыя дні ён заняты на сяўбе яравых культур.
«Алег Андрэеў з тых, на каго заўсёды можна абаперціся, хто не цураецца ніякай работы. Такія людзі дзейнічаюць па прынцыпе «сказаў — зрабіў» і фармуліроўкі «я не змог» для іх не існуе,» — кажа выконваючая абавязкі дырэктара таварыства Іна Пранько.
Безумоўна, такі падыход не мог не прынесці плён. Па выніках работы за 2015 год партрэт Алега Андрэева занесены на раённую Дошку гонару.
Сам жа Алег Леанідавіч прызнаецца, што сакрэт яго поспехаў у самадысцыпліне і адказным стаўленні да сваёй справы.
— Праца ў сельскай гаспадарцы — нялёгкая, — гаворыць мой суразмоўца, — але любая работа сама сябе апраўдвае, калі адносішся да яе з душой.
Алег Андрэеў — сціплы, спакойны і ўраўнаважаны па характары чалавек. А яшчэ ён выдатны сем’янін. Разам з жонкай, якая, дарэчы, таксама працуе ў ААТ «Бяленева» загадчыцай зернесклада, выхавалі дваіх дачок. Старэйшая закончыла Віцебскі тэхналагічны ўніверсітэт і працуе маркетолагам-эканамістам у Віцебску, малодшая пакуль атрымлівае вышэйшую адукацыю.
Для Алега Леанідавіча працоўны дзень пачынаецца задоўга да першых крыкаў пеўня. Перш чым адправіцца на грамадскую працу, трэба дагледзець уласную жывёлу. Андрэевы трымаюць даволі вялікую па сучасных мерках прыватную гаспадарку. На іх падворку ўтрымліваюцца карова, свінні, кураняты. На сваіх сотках вырошчваюць бульбу, памідоры, агуркі, перцы, іншую агародніну. Сужэнцы ўпэўнены, што ў вёсцы без гэтага не абыйсціся. Як запэўнівае Алег Андрэеў, уласнае малако ды мяса — добрая матэрыяльная падмога. А яшчэ ў двары шмат розных кветак. І ўсюды, без перабольшвання, пануе ўзорны парадак.
Адразу бачна, што жывуць тут дбайныя гаспадары, для якіх зямля — не проста тэрыторыя, прылягаючы да дома ўчастак. Яна — іх праца і хобі, крыніца дабрабыту і жыцця, прыналежнасць да працавітага сялянскага роду.
Ларыса МУКАМОЛАВА.
НА ЗДЫМКУ: Алег Андрэеў.
Фота Ірыны ХАСАНАВАЙ.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…