Огнеборцы ПС “Сенно” в числе лучших в области

     

     Завяршыўся другі абласны турнір сярод добраахвотных пажарных каманд Віцебскай вобласці. Удзел у ім прымалі 19 дружын. Як і летась, спаборніцтвы праходзілі ў Лёзне, на базе мясцовага лясгаса.

    Гонар Сенненшчыны зноў абараняла каманда ПС «Сянно», якая заняла другое месца. На трэцім радку — каманда Лепельскага лясгаса, пераможцамі сталі гаспадары.

    Спаборніцтвы складаліся з трох этапаў. На першым у членаў каманд праверылі тэарэтычныя веды. Затым яны пераадольвалі спецыяльную паласу перашкод. На заключным этапе неабходна было развярнуць абсталяванне і падаць ваду да ўмоўнага ачага ўзгарання. Сенненцы з заданнем справіліся на даволі высокім узроўні. Летась гэтая ж сенненская каманда таксама ўдзельнічала ў турніры і стала пераможцай. Так што віншуем сенненцаў з дастойным выступленнем.