Смачнае свята прайшло ў мінулую пятніцу ў аграгарадку Полымя.
Песні і пляскі, розныя стравы,канцэртныя нумары, бурныя апладысменты — усе гэта стварыла непаўторную атмасферу падчас свята капусты. Мерапрыемства новае для раёна, але падтрымаць зараджэнне традыцыі прыехалі калектывы «Сустрэча» Багданаўскага сельскага клуба, клуба аматараў народных абрадаў святаў «Аколіца» Краснасельскага клуба, клуба нацыянальнай гульні і фальклору “Палымяначка”.
Мабыць, ні адна іншая гародніна не прыцягвала да сябе такой пільнай увагі даследчыкаў усіх часоў і народаў, як капуста. Філосафы і гісторыкі, медыкі і кухары пакінулі нам цэлыя манаграфіі пра яе магічныя ўласцівасці. Капуста — адна з самых старажытных культур, якая вырошчвалася больш за 4,5 тысячы гадоў таму.
А колькі страў з яе можна прыгатаваць, пабачылі ўдзельнікі мерапрыемства. Чаго толькі не было на багатых сталах: і вожыкі, і капустныя катлеты, і каўбаса ў капустным лісці.
Гаспадыні падзяліліся рэцэптамі рознасолаў з гэтай гародніны, абмяняліся вопытам і сакрэтамі.
Аказваецца, каб квашаная капуста атрымалася добрай, трэба прытрымлівацца пэўных правілаў. Яшчэ ў часы нашых продкаў склаліся звычаі, якія беражліва перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Яшчэ адной дзіўнай ласцівасцю капусты з’яўляецца тое, што на працягу цэлага года яна захоўвае свае вітамінныя якасці.
Ксенія КАРОТКАЯ.
Фота аўтара.
В Беларуси с 7 ноября стартует этап сбора подписей за выдвижение кандидатов в Президенты. Заниматься…
Первое заседание районной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь состоялось в Сенно 5 ноября. На…
Самая многочисленная из зарегистрированных инициативных групп - за выдвижение кандидатом в Президенты Александра Лукашенко. Об…
Наталья Груздёва из Богушевска дает вторую жизнь старым газетам — рукодельница плетет потрясающие вещи из…
Президент Беларуси Александр Лукашенко ориентирует органы власти на то, что в ходе избирательной кампании в…
В 2024 году на территории Сенненщины реализуется ряд инвестиционных проектов. По словам начальника отдела экономики…