На мінулым тыдні ва УСП «Дружбінец» адбыўся ўрачысты сход і святочны канцэрт з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
Шмат добрых і цёплых слоў прагучала ў адрас земляробаў, жывёлаводаў, механізатараў. На сходзе выступіў дырэктар гаспадаркі Васілій Жук. Ён прааналізаваў вынікі работы кожнай галіны сельскагаспадарчай вытворчасці, паказаў на недапрацоўкі і пралікі.
УСП «Дружбінец» — адно з буйнейшых валаўтваральных сельгаспрадпрыемстваў раёна. Па выніках раённага спаборніцтва ў вытворчасці масланасення рапсу гаспадарка заняла першае месца, малака і зерня — другое, кармоў — трэцяе. Нягледзячы на тое, што сярэдняя ўраджайнасць збожжавых была ніжэй намечаных паказчыкаў (23,6 ц/га), вынік працы паляводаў быў усё ж такі станоўчым. Валавы збор зерня ў бункернай вазе павялічыўся на 1730 т у параўнанні з мінулым годам. Гаспадарка паспяхова выканала і дзяржзаказ па яго пастаўках. Значная прыбаўка забяспечана ў вытворчасці травяных кармоў. У бягучым годзе нарыхтавана 7480 т сіласу, 11039 т сенажу, 792 т сена, што складае 33,9 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. А гэта патэнцыял для будучых надояў і прываг. Няпростая сітуацыя склалася ў жывёлагадоўлі. Атрымана ў сярэднім ад кожнай каровы 3397 кг малака, пры заданні – 3569. На наступны год стаіць задача прадукцыйнасць дойнага статка давесці да 4 500 кг малака.
— Каб надоі раслі, патрэбна больш клапаціцца пра якасць кармоў. Неабходна больш увагі надаваць высокапратэінавым культурам: канюшыне, люцэрне, зернебабовым. І строга захоўваць рэгламенты ў жывёлагадоўлі. Такая логіка сённяшняга дня, — адзначыў Васілій Жук.
Гатункам «экстра» прададзена малака дзяржаве 95,4%, вышэйшым – 4,7. Недаатрымана выручкі ад прадукцыі нізкай якасці — 60 тыс. руб. Прычына банальная — незаўжды аператарамі пры даенні кароў строга выконваюцца тэхналагічныя патрабаванні: нехта забывае здаіць першыя струмені, нехта апрацаваць спецыяльным растворам саскі.
— У выніку па віне асобных людзей зніжаецца якасць усёй прадукцыі, гаспадарка і жывёлаводы у тым ліку недаатрымліваюць грошы, — падкрэсліў дырэктар гаспадаркі.
Яшчэ адна надзённая і вельмі балючая праблема жывёлаводчай галіны — падзёж маладняку, які таксама найчасцей адбываецца па прычыне незахавання тэхналагічнага працэсу. Па гэтай прычыне страты склалі 103 тыс. рублёў. Нельга назваць справаздачны год паспяховым у вытворчасці мяса.
— Прывагі ў 486 грамаў – гэта не паказчык для «Дружбінца», 600 грамаў — вось наша мэта на наступны год, — падкрэсліў Васілій Жук.
Як вынікае са справаздачнага даклада, у гаспадарцы яшчэ нярэдкія выпадкі парушэння працоўнай дысцыпліны. На працягу 2019 года было выяўлена 112 такіх фактаў. Пры ацэнцы работы сельгаспрадпрыемстваў, галоўнымі з’яўляюцца эканамічныя паказчыкі. У цэлым ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі за 10 месяцаў сёлетняга года атрымана 145 тыс.руб. Па выніках работы за год чакаецца 260 тыс. руб. прыбытку.
Сярэднемесячная зарплата па прадпрыемстве з пачатку года склала 595 руб. і ўзрасла да ўзроўню 2018 года на 23,9%. Стаіць задача ў наступным годзе павялічыць яе да 690 руб. А для гэтага неабходна забяспечыць рост валавай прадукцыі не менш як на 123%, давесці выручку ад рэалізацыі прадукцыі да 5 581 руб., сабраць 6 700 т зерня, што на 40% больш, чым за справаздачны перыяд, атрымаць ураджайнасць зерневых і зернебабовых 34,4 ц/га. І, што немалаважна, звесці да мінімуму невытворчае выбыццё жывёлы, бо пакуль падзёж і прырэзка маладняку ў значнай ступені сказваюцца на эканоміцы прадпрыемства.
— Для таго каб нармальна развівацца, своечасова плаціць дастойную заработную плату, купляць неабходную колькасць гаруча-змазачных матэрыялаў, запчастак, мінеральных угнаенняў і іншых неабходных у гаспадарцы матэрыяльных каштоўнасцяў, неабходна дабівацца больш высокіх паказчыкаў ва ўсіх сферах сельскагаспадарчай вытворчасці, павышаць якасць прадукцыі. Высокая якасць – вось галоўны прыярытэт усёй нашай працы, — падкрэсліў кіраўнік сельгаспрадпрыемства.
Васілій Жук адзначыў самаадданую працу лепшых механізатараў, раслінаводаў, жывёлаводаў, дзякуючы якой сельскагаспадарчая вытворчасць развіваецца паступальна і заканамерна: УСП «Дружбінец» па вытворчых паказчыках — адна з лепшых гаспадарак у раёне.
З асаблівай цеплынёй называў дырэктар сельгаспрадпрыемства прозвішчы працаўнікоў гаспадаркі, якія з дня ў дзень добрасумленна і якасна выконваюць свае працоўныя абавязкі. Сярод іх Ірына Гарбачова, Людміла Глінская, Ганна Барышава, Людміла Ступаневіч, Андрэй і Васіль Біруліны, Віталій і Яўгеній Жагулы, Ігар Рукаль, Ларыса і Юрый Шляхціч, Іван Рыжкоў, Аляксандр Пашкевіч, Міхаіл Падалінскі, Аляксандр Сінякоў. Гэтыя і многія іншыя працаўнікі робяць усё для ўмацавання эканомікі гаспадаркі.
Падзяка камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама за вялікі асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны была ўручана жывёлаводу 5-га разраду Ірыне Палінар.
Васілій Жук выказаў таксама глыбокую ўдзячнасць інвестару сельгаспрадпрыемства ААТ «Гомельтранснафта Дружба» за вялікую матэрыяльную падтрымку, а таксама старшыні райвыканкама Васілію Чарадніку — за аказанне дапамогі ў рашэнні вытворчых пытанняў.
Падчас ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання музычныя віншаванні ў адрас сельскіх працаўнікоў і для ўсіх прысутных на мерапрыемстве гучалі ад артыстаў Віцебскай абласной філармоніі.
Ларыса МУКАМОЛАВА.
Фота аўтара.
Экологическому воспитанию в Студёнковской школе уделяют пристальное внимание. На протяжении последних пяти лет учащиеся, их…
На данный момент в Беларуси действует 121 сертификат, выданный 38 отечественным предприятиям, на право маркировки…
Познавательные потребности людей разных возрастов удовлетворят сотрудники турцентра «Сенно». Ими разработаны более 20 экскурсионных маршрутов.…
Сельское хозяйство ни на что не променяю – это мое призвание и любимое дело, говорит…
Новшества в условиях оплаты труда работников бюджетных организаций, предусмотренные Указом Президента Республики Беларусь с 1…
В Сенненском районном исполнительном комитете выездной прием граждан провела депутат Витебского областного Совета депутатов Елена…