Арганізаваць мерапрыемства так, каб яно прайшло на высокім узроўні, правесці шматлікія конкурсы, каб у іх захацелася ўдзельнічаць – справа даволі няпростая. Тым больш, што калектыў Дома культуры налічвае ўсяго чатыры чалавекі. У ім працуюць дырэктар Таццяна Гарбацэвіч,мастацкі кіраўнік Ніна Нікіціна, акампаніятар Аляксандр Дубко і тэхнічны работнік Марыя Султанава.
Невялікі экскурс у мінулы год
Акрамя “Масленіцы”, “Ночкі купальскай”, стаўшых своеасаблівай візіткай Машканскага ДК, праводзіліся і іншыя цікавыя мерапрыемствы. Так, вялікай папулярнасцю сярод маленькіх машканцаў карысталіся святкаванні Дня імянінніка. Сярод дарослага насельніцтва на “ура” праходзілі Дні вёсак. Пры гэтым вельмі актыўны ўдзел у іх прымалі самі жыхары. Сваю сілу, а таксама навыкі ў вырашэнні бытавых пытанняў прадэманстравалі мужчыны ў конкурсе да 23 лютага “Да здравствуют мужчины!”. Прычым не абыйшлося без імправізацыі: некалькі канкурсантаў былі выбраны з залы незадоўга да мерапрыемства.
Падчас сустрэчы “Дзеці вайны” нікога не пакінулі абыякавымі ўспаміны жывых сведкаў трагедыі Ніны Лецяга, Яўгеніі Сідаравай, Валянціны Гармазавай, Івана Нікіціна і інш. На мітынгу “Свечка памяці” успомнілі мясцовых жыхароў, загінуўшых у той жудасны час.
Сярод мерапрыемстваў ДК увагі заслугоўвае і акцыя “Барацьба са СНІДам”.
Новаўвядзенні
Дзякуючы творчай ініцыятыве дырэктара ДК Таццяны Гарбацэвіч быў створаны клуб “Суседачкі”.
– Такая назва абрана для яго невыпадкова, — тлумачыць Таццяна Мікалаеўна. — Яна азначае цесныя, даверлівыя адносіны паміж яго ўдзельнікамі.
А іх, дарэчы, налічваецца дваццаць чалавек. Нягледзячы на занятасць, у жанчын атрымоўваецца знайсці час і на наведванне аматарскага клуба, дзе яны з лёгкасцю могуць падзяляцца сваімі сакрэтамі, абмеркаваць цікавую тэму і, канешне ж, парэпетыраваць. Прэм’ера выступлення адбылася ў Шаркаўшчынскім раёне ў горадзе Алашкі падчас правядзення абласнога Яблычнага Спаса. Насуперак выслоўю першы блін не атрымаўся камяком.
— Далучыцца, між іншым, да шэрагаў аматарскага аб’яднання можа любая жанчына, — запрашае ўсіх жадаючых дырэктар Таццяна Гарбацэвіч.
Вялікія надзеі ўскладае яна і на створаны нядаўна калектыў “Машканскія баламуты”. Яго адметнасць у тым, што на дадзены момант гэта адзіны гурт лыжкароў у Сенненскім раёне. Калектыў цікавы яшчэ і тым, што такім чынам адразу спрабавалі прывіць любоў да музыкі і «цяжкім» падлеткам. Касцяк жа групы складаюць хлапчукі-васьмікласнікі, якія ўжо паспелі выступіць на раённых мерапрыемствах і паспяхова заявілі аб сабе. Узяўшы ў рукі лыжкі, зробленыя, дарэчы, мясцовым майстрам Анатолем Стэльмахам, яны настолькі захапіліся музыкай, што нават не звярталі ўвагі на нацёртыя мазалі. У далейшых планах дырэктара – вывесці гурт за межы раёна. Адзінае, што турбуе Таццяну Мікалаеўну – адсутнасць касцюмаў.
Створаная ў 2016 годзе па ідэі акампаніятара Аляксандра Дубко фальклорная група “Праліца”, аб’яднала дзяўчынак-школьніц. Шэсць удзельніц з вялікай ахвотай ставяць нумары мастацкай самадзейнасці, выконваюць самабытныя песні на беларускай мове.
Выпрабаванне часам прайшла і вакальная група “Сакавінка”. На працягу амаль чатырох гадоў жанчыны рознага ўзросту (ад 19 да 60 гадоў) і прафесій з зайздросным пастаянствам збіраюцца на рэпетыцыях пасля працоўнага дня. Вынік іх працавітасці можна назіраць на шматлікіх мясцовых канцэртах.
Усё гэта ў сукупнасці дазваляе калектыву Машканскага ДК смела паставіць галачку насупраць заяўленых планаў. Але спыняцца на дасягнутым і змяншаць абароты работнікі Дома культуры не збіраюцца і ў наступным годзе. Акрамя новых творчых ідэй на павестцы дня імкненне набыць новую апаратуру, сцэнічныя касцюмы, правесці добраўпарадкаванне памяшкання.
Ганна КОРСАКАВА.
На здымку: рэпетыцыя калектыву “Машканскія баламуты”.
Символично, что ее старт дан в день проведения республиканского субботника, а также в день завершения…
В этот день люди освещают ветки вербы, которые символизируют победу жизни над смертью — Воскресение…
Несмотря на то, что погода в апреле преподнесла аграриям не самые приятные сюрпризы: снег, заморозки…
В годы Великой Отечественной войны жители сотен белорусских городов и сел сражались с врагом, приближая…
В Витебской области оцифруют 100 памятников и мемориалов в этом году. Об этом корреспонденту БЕЛТА…
Президент Беларуси Александр Лукашенко заложил капсулу с посланием будущим поколениям на месте строительства Национального исторического…