Марафон добрых дел в рамках акции «Наши дети» продолжается. Одним из его эпицентров стала Сенненская школа-интернат для детей-сирот

Марафон добрых спраў у рамках акцыі “Нашы дзеці”, які распачаўся ў сярэдзіне снежня, працягваецца. Адным з яго эпіцэнтраў стала Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот. Перад самым Новым годам тут пабывалі прадстаўнічыя госці з Мінска, Віцебска, Сянна, якія прадстаўлялі Адміністрацыю Прэзідэнта, аблвыканкам, райвыканкам, фінансавыя, дзяржаўныя і грамадскія ўстановы.

І ўсе прыехалі з падарункамі – для дзяцей і школы. Анатолій Ліневіч, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці, ва ўстанове ўпершыню. Тым не менш, ён зрабіў вывад, што, мяркуючы па выставах, дзе пабывалі госці, для школы-інтэрната і яе выхаванцаў 2019 год быў плённым.

Каб падтрымаць набраны тэмп, замацаваць поспех, Анатолій Ліневіч уручыў кіраўніцтву школы сертыфікат, сродкамі якога адміністрацыя зможа распарадзіцца па ўласным меркаванні. А вось сертыфікат Сенненскага райвыканкама, які ўручаў яго старшыня Васілій Чараднік, меў мэтавае прызначэнне – для набыцця спартыўнага інвентару.

 Упершыню ў Сенненскую школу-інтэрнат прыехаў і Андрэй Жышкевіч, старшыня праўлення ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь”. Затое супрацоўнікаў Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці і выхаванцаў дзіцячай установы звязвае даўняя дружба.  Сёлета ў якасці навагодніх чараўнікоў выступілі яе кіраўнік Вадзім Заранкін і Раміль Сафараў, начальнік Дэпартамента фінансавых расследаванняў.

А самы вялікі стаж сяброўскіх стасункаў са школай-інтэрнатам і яе выхаванцамі, з 2007 года, у дзяржаўнага вытворчага аб’яднання “Белэнерга”. Не дзіўна, што Марыну Шаўкун, вядучага спецыяліста па кадрах, сустрэлі вельмі цёпла. Трывалыя сувязі, у тым ліку на чалавечым узроўні, не адзін год падтрымліваюць з інтэрнатаўцамі мясцовы Фонд духоўнага адраджэння г. Віцебска. Больш за тое, ужо стаўшы дарослымі людзьмі, былыя выхаванцы Сенненскай школы-інтэрната самі становяцца валанцёрамі, дапамагаюць сталым людзям, на жыццёвым шляху якіх сустракаюцца праблемы.

 

Рэгулярна ў школе-інтэрнаце бывае Мікалай Валачковіч. Пратаіерэй і прыхажане Свята-Мікалаеўскай царквы таксама клапоцяцца пра духоўнае і душэўнае кармленне дзяцей.

У тым ліку і іх намаганнямі інтэрнатаўцы вырастаюць без спажывецкіх схільнасцей, удзячнымі дзяржаве і грамадству за падтрымку і клопат. Са школьных гадоў яны ўмеюць працаваць і ствараць вырабы, неабходныя людзям, прадаваць іх, а галоўнае, спагадаць чужой бядзе.

 Навагодняя ёлка не самае лепшае месца для павучанняў і маралізатарства. Ды іх і не было. Хіба што зусім крышачку ад Дзеда Мароза, Снягуркі, казачных герояў. Лагічным завяршэннем пераднавагодняй сустрэчы старых і новых сяброў стала пастаноўка інтэрнатаўцамі ва ўласнай інтэрпрэтацыі, сімбіёз класічных казак, дзе дабро і справядлівасць перамагаюць зло, іншыя заганы чалавечага характару, у выкананні самадзейных і вельмі таленавітых артыстаў. Настолькі, што яны  змаглі зрабіць удзельнікамі прадстаўлення нават самых важных гасцей, якія паабяцалі новыя сустрэчы праз год.

 

Аляксандр ІЎЕЎ.

 Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Неделя будет зимней

 Зиме в апреле рады не все. По словам начальника метеорологической станции «Сенно» филиала «Витебскоблгидромет» Елены Бородиной, на…

6 часов ago

Лукашенко дал интервью межгосударственной телерадиокомпании «Мир»

Президент Беларуси Александр Лукашенко 8 апреля дал интервью межгосударственной телерадиокомпании "Мир", передает корреспондент БЕЛТА. В…

7 часов ago

Учреждения образования Сенненщины участвуют в областном конкурсе художественного творчества ”Велікодная мазаіка“

Традиционно накануне Пасхи учреждения образования района участвуют в областном конкурсе художественного творчества ”Велікодная мазаіка“.  Об…

8 часов ago

ГАИ проверит водителей такси

За три месяца 2025 года в республике водителями такси совершено 40 ДТП, в которых 9…

11 часов ago

Поздравление сотрудников военного комиссариата от руководства Сенненского района

Уважаемы сотрудники и ветераны Сенненского районного военного комиссариата! Поздравляем вас с профессиональным праздником - Днем…

12 часов ago

Наше лучшее: экономика Беларуси демонстрирует высокие темпы роста

Белорусская экономика демонстрирует высокие темпы роста. За первые два месяца ВВП страны вырос на 3,1%.…

12 часов ago