Тыдзень роднай мовы прайшоў у Машканскай ДССШ

litara_uУ Машканскай школе стала добрай традыцыяй месячнік патрыятычнага выхавання пачынаць з тыдня беларускай мовы і літаратуры, бо любоў і цікавасць да мовы свайго народа з’яўляецца неад’емнай часткай сапраўднага патрыятызму.

Адкрыўся тыдзень лістамі прызнання «За што я люблю родную мову і Беларусь». «Падарожжа ў гісторыю роднай мовы» вучні зрабілі ў час інфармацыйнай гадзіны.

З розных бакоў падыйшлі арганізатары тыдня да адкрыцця дзецьмі таямніц і прыгажосці матчынай мовы. «Філалогія ў скульптуры», «Беларускі алфавіт у малюнках». «Беларускі правапіс у малюнках», «Да беларускай мовы трэба дарасці», «Папацей, грамацей» — гэтыя назвы гульняў і конкурсаў гавораць самі за сябе.

Завяршыўся тыдзень, які падрыхтавалі настаўніцы беларускай мовы і літаратуры І.П. Рацькова і І.А. Валуева, агульнашкольным святам «Ты звіні, мая родная мова».

Таццяна ВІКТАРАВА.