В Сенно открыли бар

IMG_5651Цудоўны падарунак у першы дзень вясны атрымалі сенненцы ад  раённага спажывецкага таварыства. Свае дзверы гасцінна адчыніў пасля рэканструкцыі абноўлены бар, што знаходзіцца на прывакзальнай плошчы.

Павіншаваць сенненцаў з адкрыццём аб’екта грамадскага харчавання прыбылі не толькі старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга, намеснікі старшыні райвыканкама Зоя Фаміна і Ганна Якаўлева, але і госці з вобласці:  намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Цярэнцьеў, а таксама намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч, старшыня праўлення Віцебскага саюза спажывецкіх таварыстваў Аляксандр Шынкарэнка. Менавіта ім і старшыні праўлення Сенненскага райспажыўтаварыства Аляксандру Пуцяту было прадастаўлена права перарэзаць чырвоную стужку.

Новы аб’ект выдатна падыходзіць для правядзення дзелавых сустрэч, бо асна­шчаны сістэмай Wi-Fi (бесправадны інтэрнэт). А ў час чэмпіянату свету па хакеі ацэняць па заслугах бар і балельшчыкі, якія змогуць паглядзець гульні на вялікім  тэлевізары.

Варта адзначыць, што рэканструяваны аб’ект за кошт сродкаў Сенненскага райспажыўтаварыства, без укладання фінансаў мясцовага бюджэту.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.