Ва ўступным слове Уладзімір Рудзянкоў падкрэсліў, што ў апошнія гады на Сенненшчыне прыкметна зменшылася колькасць злачынстваў, у тым ліку цяжкіх, здзейсненых падлеткамі. Дасягнуць поспеху ўдалося дзякуючы ўзаемадзеянню ўсіх суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў, пастаяннай увазе да праблемы з боку ўладных структур. Пытанне не раз выносілася для разгляду на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, абмяркоўвалася на сесіі раённага Савета дэпутатаў.
Аднак праваахоўчыя органы і органы раённай улады, сельвыканкамы адпачываць не збіраюцца. Таму на нарадзе больш гаварылася аб нявырашаных праблемах. У прыватнасці, начальнік Сенненскага РАУС Міхаіл Архіпаў звярнуў увагу на той факт, што летась было здзейснена 5 крадзяжоў з магазінаў райспажыўтаварыства (3 з іх застаюцца нераскрытымі), у 2012 — два, у 2011 — крадзяжоў увогуле не было. З яго пункта гледжання магазіны павінны быць лепш умацаваны тэхнічна. У буйных гандлёвых кропках, у школах, месцах масавага адпачынку, на выездах з райцэнтра трэба ўстанавіць сістэмы відэанагляду і відэарэгістрацыі, што будзе садзейнічаць і прафілактыцы, і раскрыццю злачынстваў. Зрэшты, пералік такіх аб’ектаў ужо вызначаны, графік устаноўкі спецыяльнай апаратуры зацверджаны.
У той жа час выклікае трывогу рост эканамічных злачынстваў, злачынстваў, здзейсненых замежнымі грамадзянамі. У 2013 годзе крымінальныя справы ўзбуджаліся супраць пяці іншаземцаў, двое з іх асуджаны.
Вопытам работы па прафілактыцы злачыннасці падзяліліся старшыні сельвыканкамаў. Васіль Бараноўскі расказаў аб прафілактычнай рабоце, што праводзіцца саветам грамадскага пункта аховы парадку пры Студзёнкаўскім сельскім выканаўчым камітэце. Вольга Шчарбакова, старшыня Ходцаўскага сельвыканкама, паведала аб ролі вясковых старэйшын у прафілактычнай рабоце. Частка злачынстваў здзяйсняецца моладдзю. Што робіцца, каб зарыентаваць юнакоў і дзяўчат на грамадска-карысныя справы, гаварыла Марына Наваковіч, першы сакратар РК ГА «БРСМ». З яе пункта гледжання, як суб’екты прафілактыкі нядрэнна сябе зарэкамендавалі моладзевы атрад, падлеткавы клуб пры інспекцыі па справах непаўналетніх, добраахвотная дружына з ліку моладзі.
На каардынацыйнай нарадзе былі падведзены вынікі раённых аглядаў. У конкурсе на званне «Лепшы грамадскі пункт аховы парадку» па выніках 2013 года пераможцам прызнаны ГПАП Багданаўскага сельвыканкама, «Лепшым саветам грамадскага пункта аховы парадку» стала фарміраванне пры Ходцаўскім сельвыканкаме. Падзячнымі пісьмамі райвыканкама адзначана работа па прафілактыцы правапарушэнняў шэрага кіраўнікоў арганізацый, членаў саветаў грамадскіх пунктаў аховы парадку Машканскага, Какоўчынскага, Студзёнкаўскага, Ходцаўскага, Багушэўскага сельвыканкамаў. Гэтак жа высока ацэнена работа старэйшыны вёсак Дубаўцы і Стрыгі Машканскага сельсавета Людмілы Ільюшэнка, камандзіраў добраахвотных дружын Юрыя Шыдлоўскага з РВУ «Сяннорайгаз», Валерыя Якаўлева (ДЭУ-38) і Віталя Гаранькова (Багушэўскі лясгас).
Прямо сейчас в г. Сенно проходит сбор подписей избирателей за выдвижение кандидатов в Президенты Республики…
Ответом Беларуси на все происки против страны будет созидание и работа по укреплению экономики. Об…
Областной фестиваль-ярмарка тружеников села "Дажынкі-2024" проходят в Полоцке, передает корреспондент БЕЛТА. Областной праздник тружеников села…
Делегация Сенненщины принимает участие в областном фестивале-ярмарке тружеников села "Дожинки-2024". В Доме офицеров продолжится торжественная…
В преддверии знаменательной даты 7 ноября мы поинтересовались у сенненцев, что для них значит этот…
Уважаемые жители Сенненщины! Примите искренние поздравления с праздником — Днем Октябрьской революции! Октябрь 1917 года…