— Стан пасеваў азімых культур задавальняе, — адзначае Леанід Аляксеевіч. — Ды інакш і не павінна быць! Усё зрабілі ў адпаведнасці з тэхналогіяй вырошчвання культур: выбраны папярэднікі, своечасова праведзены падкормкі, і зіма не была зацяжной, што таксама спрыяла захаванню азіміны. Плануем атрымаць не менш 34 цэнтнераў зерня з гектара азімых культур.
Любімая культура Леаніда Кавалеўскага — рапс. У апошнія гады пасяўныя плошчы пад яго значна павялічыліся. Сёлета азімы рапс размешчаны на плошчы ў 400 гектараў супраць леташняга 251-го.
— Люблю прыбытковыя культуры. А гэта маслічная культура поўнасцю сябе апраўдвае, нягледзячы на значную расходную частку (у абавязковым парадку праводзяцца апрацоўка пасеваў ад шкоднікаў і хвароб, хімпраполкі, падкормкі, уносіцца поўны комплекс мінеральных угнаенняў), — гаворыць Леанід Аляксеевіч, — што ў канчатковым выніку дае добры ўраджай масланасення. Так, у мінулым годзе намалацілі 628 тон азімага рапсу, у сярэднім на круг — па 25 цэнтнераў. Яравога сабралі менш — па 20,1 цэнтнера з гектара. Да таго ж, рапс — гэта яшчэ і высокабялковы корм для жывёлы.
Сельгаспрадпрыемства «Дружбінец» — адна з гаспадарак раёна, дзе імкнуцца ўкараняць штосьці прагрэсіўнае. Першымі ў раёне пачалі плюшчыць зерне з дабаўленнем кансерванту, нарыхтоўваць правяленую травяную масу з прымяненнем тэхналогіі загортвання рулонаў у спецыяльныя ўпакоўкі. У гаспадарцы добра разумеюць, што збалансаваная кармавая база з’яўляецца першачарговай умовай для павышэння прадукцыйнасці жывёлы.
Між тым, у прафесію Леанід Кавалеўскі прыйшоў выпадкова. Нарадзіўся і вырас ён у вёсцы Багданава Багданаўскага сельсавета Сенненскага раёна. маці працавала цялятніцай, бацька — механізатарам. Закончыўшы васьмігодку ў вёсцы Гарадзец, хлопец паехаў паступаць у Мінск у радыётэхнічны тэхнікум. Экзамены здаў, але не прайшоў па конкурсе. Тады аднакласніцы падштурхнулі падаць дакументы ў Лужаснянскі саўгас-тэхнікум. Паразважаў і вырашыў вучыцца на агранома. Гэты крок і вызначыў яго далейшае жыццё.
Скончыўшы навучальную ўстанову па размеркаванні хлопец трапіў у калгас імя Ціміразева, дзе пачынаў брыгадзірам. Дыплом аб вышэйшай адукацыі атрымаў на завочным аддзяленні Вялікалукскага сельскагаспадарчага інстытута. Давялося папрацаваць на розных пасадах: аграномам і намеснікам старшыні ў вышэйназванай гаспадарцы, старшынёй калгаса «Ударнік», землямерам пры Нямойтаўскім сельскім Савеце, дырэктарам СВК «Нямойта». А пасля рэарганізацыі сельгаскааператыва ў ПУП «Дружбінец» спачатку працаваў намеснікам дырэктара, а потым быў назначаны начальнікам цэха раслінаводства.
У сельгаспрадпрыемстве атрымліваюць добрыя вытворчыя паказчыкі ў галіне раслінаводства, у многім, дзякуючы галоўнаму тэхнолагу палёў, бо Леанід Кавалеўскі з тых, хто за справу бярэцца з адказнасцю, дабіваецца рашэння пастаўленых задач.
Ларыса
МУКАМОЛАВА.
В процессе встречи в КУСХП «совхоз имени Машерова» присутствующие могли задать интересующие их вопросы, а…
Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом главу Администрации Президента Дмитрия Крутого, сообщает БЕЛТА. …
В Витебской области развитие предпринимательской жилки у детей начинается со школьной скамьи, проекты ребят поддерживают,…
Президент Беларуси Александр Лукашенко на встрече с руководителем и координаторами инициативной группы заявил, что для…
В рамках единого дня информирования Анатолий Линевич встретился с коллективом КУСП «совхоз имени Машерова». ✔️Тема…
В рамках рабочей поездки на Сенненщину Анатолий Линевич, Министр сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь,…