Categories: Адукацыя

МАЛАДЫХ ПАДТРЫМАЮЦЬ

У СШ №1 г.Сянно прайшла сустрэча з маладымі спецыялістамі-педагагічнымі работнікамі, у якой прынялі ўдзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Васілій Чараднік, намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна, начальнік раённага аддзела адукацыі Людміла Аніськовіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Дзергачова, прадстаўнік Беларусбанка Злата Шацько, спецыялісты раённага аддзела адукацыі, педагогі.

Кіраўнік раёна ў гутарцы з маладымі спецыялістамі адзначыў, што сустрэча прызвана акрэсліць кола праблем, з якімі яны сутыкнуліся, прыбыўшы на сваё першае месца работы, заклікаў да адкрытага дыялогу. Васілій Чараднік падкрэсліў, што ўскладае вялікія надзеі на маладых, якім уласціва новае бачанне праблем, крэатыўнае мышленне, прапанаваў выказваць новыя ідэі, праяўляць ініцыятыву і актыўнасць, каб зрабіць жыццё больш насычаным і цікавым.
Старшыня райвыканкама расказаў моладзі пра эканамічны стан раёна, што з’яўляецца сельскагаспадарчым, і папрасіў пачынаючых педагогаў адносіцца з асаблівым клопатам да вясковых дзяцей, якім, як і іх бацькам, больш цяжка, чым гараджанам, таму яны патрабуюць тактоўнага падыходу. Бацькам, занятым забеспячэннем матэрыяльнага дабрабыту сям’і, часта не хапае часу на выхаванне, і гэты абавязак кладзецца на школу.
Васілій Анатольевіч пажадаў маладым спецыялістам з добрага старту пачаць працоўную дзейнасць, хутчэй адчуць сябе настаўнікамі і сустрэць на сваім шляху менш цяжкасцей.
У час размовы намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна нагадала маладым людзям аб магчымасцях кар’ернага росту і прапанавала павышаць свой адукацыйны ўзровень. Яна таксама заклікала маладых настаўнікаў у іх будучай педагагічнай дзейнасці належную ўвагу ўдзяляць рабоце па Дэкрэту №18, актыўна ісці ў сем’і, не праходзіць міма негатыўных праяў у сямейным выхаванні.
Аб працоўных правах і гарантыях маладых спецыялістаў расказала старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Дзергачова, якая запэўніла, што прафсаюзная арганізацыя заўсёды гатова іх падтрымаць.
Настаўніца гісторыі СШ №1 г.Сянно Людміла Хадыка падзялілася з пачынаючымі калегамі практычнымі парадамі, якія спатрэбяцца ў працоўнай дзейнасці. Аснова поспеху настаўніка — любоў дзяцей, зазначыла вопытны педагог.
Пра тое, як пераадолець перыяд адаптацыі, расказала педагог-псіхолаг СШ №1 Мая Паўлоўская. Яна параіла, як паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі, каб правільна пабудаваць адносіны з вучнямі.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Яноўскай школы, учарашні малады спецыяліст, Таццяна Ефіменка падзялілася вопытам свайго прафесійнага станаўлення, пераадолення цяжкасцей, кар’ернага росту.
Прадстаўнік Беларусбанка Злата Шацько праінфармавала аб паслугах, якія маладым спецыялістам можа прапанаваць банкаўская ўстанова.
Ілона Любачка, кіраўнік фізкультурна-спартыўнага клуба «Алімп», пазнаёміла са спартыўным жыццём раёна.
Маладыя спецыялісты расказалі пра сябе, пра тое, як уладкаваліся на новым месцы. Некаторыя з іх, скончыўшы вышэйшыя ці сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, вярнуліся на малую радзіму. У Машканскую школу прыйшоў працаваць былы яе вучань Мікалай Долатаў. У Багушэўскай СШ №2 пачынае сваю працоўную дзейнасць Максім Янукоў, які вучыўся ў СШ №1 гарадскога пасёлка. Вярнулася ў родную Літусаўскую школу Юлія Беразнёва.
Вынікі сустрэчы падвяла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Людміла Аніськовіч, якая паведаміла, што за кожным маладым спецыялістам будзе замацаваны вопытны педагог, які, як і «Школа маладога настаўніка», дапаможа пачынаючым у справе навучання і выхавання.
Людміла Аніськовіч, старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», уручыла маладым настаўнікам — новым членам грамадскага аб’яднання — членскія білеты.
Таццяна Буракова.
Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Сохранились высокие темпы роста экспорта услуг в размере 108,6% к январю 2024 г.

Сохранились высокие темпы роста экспорта услуг в размере 108,6% к январю 2024 г. Положительная динамика по…

17 часов ago

Какие выплаты положены работникам в командировке, разъяснили в Минтруда

Нюансы, касающиеся выплат работникам в командировках, разъяснили в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

20 часов ago

Трудовой десант во главе с председателем Витебской областной организации профсоюза работников государственных и других учреждений Еленой Нефёдовой благоустроили памятный знак «Боль»

Трудовой десант во главе с председателем Витебской областной организации профсоюза работников государственных и других учреждений,…

22 часа ago

В преддверии светлого праздника Пасхи в ГУО «Детский сад №2 г. Сенно» организована выставка, посвященная этому православному празднику

В преддверии светлого праздника Пасхи в ГУО «Детский сад №2 г. Сенно» организована выставка, посвященная…

23 часа ago

В рамках рабочей поездки председатель Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Игорь Сергеенко посетил сельхозпредприятия района

В рамках рабочей поездки в Сенненский район председатель Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Игорь…

1 день ago