Сёлета першага верасня выхаванцы дзіцячага ясляў-сада №1 райцэнтра запомняць не толькі як Дзень ведаў, але і як свята ўрачыстага адкрыцця пляцоўкі па вывучэнні Правілаў дарожнага руху.
“Знаёмства з Правіламі дарожнага руху ва ўстановах дашкольнай адукацыі — жыццёвая неабходнасць, — адзначае Алена Цярэшка, загадчыца ясляў-сада. – Таму адна з галоўных задач педагогаў заключаецца ў тым, каб юныя сенненцы засвоілі асноўныя паняцці сістэмы дарожнага руху і навучыліся найважнейшым правілам паводзінаў на дарозе”.
Менавіта гэта і паспрыяла таму, што на тэрыторыі сада з’явілася свая абуладкаваная тэматычная пляцоўка, ідэю стварэння якой калектыў выношваў даўно. І калі хтосьці скажа, што тут такога незвычайнага, у многіх установах адукацыі раёна такія пляцоўкі ўжо ёсць, то спяшаюся запэўніць, – не такія.
Пляцоўка шматфункцыянальная: на ёй нанесены разметка «праезная частка», «зебра», абсталявана сродкамі рэгулявання – ёсць святлафор, дарожныя знакі.
Каб зацікавіць дзяцей, устаноўлены, нават, пост ДПС, а таксама невялічкі прыпынак для пасажыраў. Выкарыстоўваючы пляцоўку на практыцы, малышы будуць вывучаць дарожныя знакі, вучыцца хадзіць па тратуары, пераходзіць дарогу.
Ва ўстанове адукацыі ёсць і дзіцячыя транспартныя сродкі – веласіпеды, самакаты, якія таксама будуць выкарыстоўвацца на занятках. Выхавацелі ўжо паспелі прадумаць як будзе весціся работа ў гэтым накірунку.
У прыватнасці, для сюжэтна-ролевых гульняў пашылі адзенне, зрабілі макеты дарожных знакаў. Па словах Алены Цярэшкі, педагогі маюць намер выкарыстоўваць аўтапляцоўку і як дапаможны матэрыял для замацавання ў дзяцей матэматычных ведаў аб колькасці і парадкавым ліку, аб форме і колеры. У гэтым ім будуць дапамагаць намаляваныя на асфальце машына, аўтобус і трактар.
На ўрачыстым адкрыцці пляцоўкі прысутнічалі Святлана Панушкіна, намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама, Ігар Труханенка, інспектар АДАІ Сенненскага РАУС, якія і перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку ў знак адкрыцця своеасаблівага аб’екта.
Пасля чаго для юных сенненцаў была арганізавана забаўляльная праграма, у час якой яны прадэманстравалі свае веды па Правілах дарожнага руху.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
В Витебске состоялось торжественное открытие XXXV Международного фестиваля современной хореографии (IFMC). Главным событием нынешнего фестиваля…
28 ноября, с 11.30 до 13.30, в Сенненской районной организации Белорусского профсоюза работников АПК (г.Сенно,…
В процессе встречи в КУСХП «совхоз имени Машерова» присутствующие могли задать интересующие их вопросы, а…
Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом главу Администрации Президента Дмитрия Крутого, сообщает БЕЛТА. …
В Витебской области развитие предпринимательской жилки у детей начинается со школьной скамьи, проекты ребят поддерживают,…
Президент Беларуси Александр Лукашенко на встрече с руководителем и координаторами инициативной группы заявил, что для…