— Нядаўна на сумесным пасяджэнні райвыканкама і прэзідыума райсавета, на сесіі падведзены папярэднія вынікі работы сацыяльна-эканамічнага комплекса раёна за 2017 год. Ёсць спадзяванні, што з 6 паказчыкаў матрыцы, па якой вызначаецца эфектыўнасць дзейнасці ўлады, будзе выканана 5. Вы задаволены такімі вынікамі?
— Нават калі б былі выкананы ўсе паказчыкі, гэта не падстава для заспакаення, а толькі рыса, мяжа, за якой паўстаюць новыя задачы. А што ўжо казаць пра нашы здабыткі. Так, яны сведчаць аб некаторым руху наперад, але што такое для Сенненшчыны стварэнне 6 новых прадпрыемстваў пры заданні 5, 69 новых рабочых месцаў, калі азірнуцца на нашы папярэднія страты.
Іншыя падрабязнасці
Раёнам выкананы заданні па экспарту паслуг, прамых замежных інвестыцыях на чыстай аснове, зніжэнні ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, у арганізацый раёна няма знешніх пратэрмінаваных дэбіторскіх запазычанасцей.
— Акрамя паказчыкаў, па якіх ацэньваецца эфектыўнасць улады, рашэннем аблвыканкама на 2017 год даводзіліся іншыя заданні. Наколькі яны выкананы?
— За 11 месяцаў на 107,2% забяспечана выкананне задання па індэксу прамысловай вытворчасці (план 105%), вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі – 113,1 (112%), уводзе ў эксплуатацыю жылля, энергазберажэнню, стварэнні новых прадпрыемстваў.
Дасягнуты невялікі прырост па тавараабароце ў гандлі, грамадскім харчаванні, але невялікі.
— Заданні, што даводзяцца на год, папярэдне пралічваюцца. Чаму яны не заўжды выконваюцца?
— Прычыны таму розныя: аб’ектыўныя, суб’ектыўныя. Важна дакладна ацаніць сітуацыю і прыняць меры, якія б дапамаглі яе выправіць. Яскравы прыклад таму – сітуацыя ў нашым райспажыўтаварыстве. Інвесціравалі ў грамадскае харчаванне (я маю на ўвазе інвестыцыі ў вытворчасць “Лепім самі”), аддачу атрымалі . Ёссць іншыя спосабы павысіць эфектыўнасць вытворчай дзейнасці. На маю думку, у штаце буйнейшай гандлёвай арганізацыі раёна трэба мець маркетолагаў.
Адна з найважнейшых задач улады, пра што гаворыць і Прэзідэнт, разняволіць ініцыятувц людзей. Каб змяніць сітуацыю, узмацніць адказнасць за эканоміку прадпрыемства, для кіраўнікоў, спецыялістаў на наступны год рашэннем прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама вызначаны крытэрыі ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці кіраўнікоў арганізацый.
Неабходна стымуляваць працуе кожнага работніка, бо на практыцы цікавасць да вытворчай дзейнасці змяншаецца. Асабліва там, дзе ўклад кожнага фіксуецца. Сёлета КУПБА “Прэстыж”, дзе, дарэчы, забяспечана рэнтабельная вытворчасць і продаж прадукцыі пры адначасовым зніжэнні затрат, актыўна шукала швачак. Прадпрыемства гатова было вучыць іх, вазіць да месца працы. На прапанову адгукнулася ўсяго 3 чалавекі. Гэта прапанова застаецца ў сіле і на наступны год. Прадпрыемства набыло новае абсталяванне, нарошчвае аб’ём выпуску тавараў. А значыць, яму патрбны рабочыя рукі ўчарашніх школьніц. тых, хто хоча змяніць прафесію. Навучыцца шыць можна непасрэдна на вытворчасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Працаўладкаванню людзей надаецца першаступеннае значэнне. Кожнаму работніку КУСГП імя Гараўца было прапанавана новае месца працы: у саўгасе імя Машэрава, лясгасе, прыватных арганізацыях. Пераважная большасць такой магчымасцю скарысталася. Не застануцца без працы і былыя работнікі ААТ»Пурплева».
— Васіль Анатольевіч, большасць працаздольных жыхароў раёна заняты ў сельскай гаспадарцы. Як вы ацэньваеце перспектывы развіцця галіны?
— Ураджай зерневых культур пасля даработкі склаў 36164 тоны – рост у параўнанні з мінулым годам дасягнуў 125,4%. Чакаецца павелічэнне аб’ёмаў валавай жывёлаводчай прадукцыі. За студзень-кастрычнік да 32 млн рублёў ці на 23,3% вырасла выручка ад рэалізацыі малака і мяса. Аднак эканамічныя паказчыкі не радуюць. Галіна мае страты ў суме 3,8 млн рублёў, што складае 99% у агульнай суме страт раёна.
У ліку стратных гаспадарак – ААТ “Сенненскі райаграсэрвіс”, “Бяленева”, “Ульянавічы”, “Літусава”, УП імя Гараўца, фактычна ўсе тыя сельгасарганізацыі, што затрымліваюць выплату зарплаты, выдаюць яе праз магазіны.
Інфармацыя для разважання
У выніку невыканання задання па таварнасці малака сельгасарганізацыі раёна недаатрымалі 628 тыс. рублёў, па прычыне рэалізацыі жывёлы нізкімі вагавымі кандыцыямі – 2,1 млн рублёў. На 1,3 млн рублёў можна знізіць страты жывёлаводчай галіны, калі дабіцца нарматыўнага расходу кармоў.
— Няпростая эканамічная сітуацыя ў саўгасе імя Машэрава…
— Адна з асноўных прычын гэтага – укладанні ўласных сродкаў у аднаўленне свінаводчага комплексу, вытворчасць свініны па старых тэхналогіях. Як толькі ў Масорах будзе пабудавана новая малочнатаварная ферма з даільнай залай, эканоміка прадпрыемства пачне аздараўляцца. Кіраўніцтва саўгаса бачыць і іншыя шляхі павышэння эфектыўнасці, укладвае сродкі ў пашырэнне вытворчасці. Спадзяёмся на дапамогу аграхолдынгу, у які СУП “Саўгас імя Машэрава” ўваходзіць з мінулага года. Усяго арганізацыямі ўсіх форм уласнасці ў эканоміку раёна за год інвесціравана 11,3 млн рублёў.
Ёсць спадзяванні атрымаць больш высокія дывідэнды ў наступным годзе і ад земляробчай галіны. Пад будучы ўраджай пасеяна 8876 га азімых і зерневых культур (112% да 2016 г.), 2621 га рапсу (142%), 431 га свірэпіцы (у два разы больш), узнята 115% зябліва да задання.
А галоўныя нашы спадзяванні на рост сельскагаспадарчай вытворчасці звязаны з інвестыцыямі ў будаўніцтва ў новых сучасных ферм. У 2018 годзе мяркуецца ўкласці ў іх 2,1 млн рублёў. І не толькі саўгасам імя Машэрава. Завяршаецца будаўніцтва даільнай залы і новага памяшкання на ферме вёскі Забор’е УП «Дружбінец», што дазволіць павялічыць пагалоўе на 200 кароў, весці вытворчасць па сучасных тэхналогіях. Пабудаваны новыя прафілакторыі ў ААТ «Літусава». «Сенненскі райаграсэрвіс», пачата будаўніцтва яшчэ чатырох — у ААТ «Ульянавічы», «Студзёнка», «Сінягорскае». Ёсць рэальныя спадзяванні на прамыя замежныя інвестыцыі ў жывёлагадоўлю.
— Летась у эканоміку раёна прыцягнута 172 тыс. долараў ЗША замежных інвестыцый, сёлета – 211 тыс. Дзякуючы ім ствараліся новыя, развіваліся пабудаваныя раней прадпрыемствы малога і сярэдняга бізнэсу. Якія планы на наступны год?
— Найбольшыя ўкладанні чакаюцца ад ААТ “ЭКАФАЕРБУДЦЭНТР” – 205 тыс. долараў ЗША. На гэтыя сродкі будзе набыта і ўстаноўлена дрэваапрацоўчае абсталяванне. Далейшае пашырэнне вытворчасці мяркуецца ў СТАА “Мілконфорэст”, на што будзе патрачана каля 50 тыс. долараў ЗША. 345 тыс. долараў укладуць ЗАТ “Рантэкс” і ЗАТ “РЭАГВіцебск” – у арганізацыю вытворчасці электраэнергіі. Такім чынам малы і сярэдні бізнэс прыцягне ў эканоміку раёна каля 600 тыс. долараў ЗША.
Інвесціраваць сродкі будуць і арганізацыі раёна. Мяркуецца ўкласці 15,6 млн рублёў для набыцця лесанарыхтоўчай тэхнікі (лясгас), пасажырскага транспарту (АТП №20), набыць смеццявоз, катлы, каб перавесці цэнтральную кацельню на выкарыстанне мясцовых відаў паліва.
Пастаўлена задача пабудаваць не менш як 3,5 тыс. квадратных метраў жылля. І не толькі за кошт індывідуальнага будаўніцтва, як сёлета. Хутка пачнецца будаўніцтва 40-кватэрнага дома за кошт кітайскіх інвестыцый. Ёсць рэальная магчымасць пабудаваць яшчэ адзін так ж дом з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі. Ільготныя крэдыты на жыллё ў ім могуць атрымаць усе, хто знаходзіцца на ўліку, як маючыя патрэбу ў жыллі, а таксама ўсе жадаючыя. Некалькі арганізацый раёна будуць будаваць у ім ведамаснае жыллё. Для паляпшэння якасці жыцця насельніцтва будзе пабудавана станцыя абезжалезвання вады ў аграгарадку Багданава, вада палепшанай якасці прыйдзе ў паўднёва-заходнюю частку Сянна. Будзе адрамантавана 10,1 км дарог мясцовай сеткі. Выраўніваючы слой будзе пакладзены на аўтадарогах Казлы — Машканы (3, 64 км), Сянно-Талачын (праз Валосава) — 1,8 Багушэўск — Какоўчына — Нямойта (2,64). Сянно-Шынкава-Алексінічы (2 км).
Сенненскім райспажыўтаварыствам вызначаны шэраг мерапрыемстваў, каб умацаваць свае пазіцыі на рынку раёна, пашырыцца выраб ўласнай вытворчасці. У прыватнасці, будзе наладжана вытворчасць пранікаў і сухароў, асвоена тэхналогія шокавай замарозкі кулінарнай прадукцыі і кандытарскіх вырабаў. Магазін “Універмаг” у гарадскім пасёлку Багушэўск чакае рэканструкцыя, а ў сенненскім універмагу — адкрыццё фірменных секцый такіх вядомых пастаўшчыкоў прадукцыі як ААТ “8 Марта”, ААТ “Славянка” і г.д.
Ёсць планы і на больш аддаленую перспектыву. У прыватнасці, Багушэўск трапіў у спіс гарадскіх пасёлкаў, якія, згодна з дзяржаўнай праграмай чакаюць укладанні ў сацыяльную і эканамічную сферу, як гэта зроблена ў Копысі. Так што ў сеннескай моладзі ёсць рэальная перспектыва знайсці працу і дастойныя ўмовы жыцця на малой радзіме. Галоўнае, не баяцца працаваць, праяўляць ініцыятыву і настойлівасць ў дасягненні мэт дзеля паляпшэння ўласнага жыцця.
Гутарыў Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…