За мінулы год сярэднясутачныя прывагі ў іх групе склалі 1 кілаграм 115 грам, што на 115 грамаў больш, чым у папярэднім годзе.
Поспеху садзейнічае сямейны падрад. Нават, калі ў рабочым графіку аднаго з іх здараецца збой, жывёла ўсё роўна заўсёды дагледжана. Як расказалі сужэнцы Салодкіны, увесь іх працоўны дзень праходзіць у пастаянным клопаце пра цялятак. Іх і напаіць трэба своечасова, і накарміць, падаслаць і пачысціць. І да кожнага гадаванца — з любоўю і пяшчотай.
Раней Зінаіда Дзмітрыеўна даіла кароў, і, як і кожная даярка выхаджвала нованароджаных цялят, атрыманых ад кароў сваёй групы. Тады і спазнала ўсе галоўныя сакрэты іх догляду.
Сёлетняя зімоўка праходзіць складана, але Віктар і Зінаіда Салодкіны імкнуцца не здаваць заваяваных рубяжоў. У гэтым ім дапамагаюць вопыт, старанныя адносіны да ўтрымання і кармлення жывёлы. Пад іх апекай знаходзяцца 116 цялят і кожнае з іх штодзённа прырастае больш чым на кілаграм. Гэта добры вынік, а ў параўнанні з іншымі гаспадаркамі — нават выдатны.
Самі ж Салодкіны ў адказ на такую ацэнку паціскаюць плячамі і сціпла кажуць, што яны проста робяць сваю справу. І нават не падазраюць, што сакрэт якраз і заключаецца ў рабоце — паўсядзённай, адказнай і добрасумленнай — з захаваннем рэжыму дня, рацыёну кармлення і паення жывёлы.
Ларыса МУКАМОЛАВА
В Витебске состоялось торжественное открытие XXXV Международного фестиваля современной хореографии (IFMC). Главным событием нынешнего фестиваля…
28 ноября, с 11.30 до 13.30, в Сенненской районной организации Белорусского профсоюза работников АПК (г.Сенно,…
В процессе встречи в КУСХП «совхоз имени Машерова» присутствующие могли задать интересующие их вопросы, а…
Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом главу Администрации Президента Дмитрия Крутого, сообщает БЕЛТА. …
В Витебской области развитие предпринимательской жилки у детей начинается со школьной скамьи, проекты ребят поддерживают,…
Президент Беларуси Александр Лукашенко на встрече с руководителем и координаторами инициативной группы заявил, что для…