Разграблі. Валанцёры-школьнікі прынялі ўдзел у абласной акцыі «Разграбём»

7 Снегапады скончыліся, але наступствы яшчэ засталіся. Свой уклад у агульную справу па ўборцы прыдамавых тэрыторый ад снежных завалаў на мінулым тыдні ўнеслі актывісты Беларускай моладзевай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных з ліку вучняў сярэдніх класаў СШ №2 г. Сянна.

У рамках абласной акцыі «Разграбём!» валанцёры-школьнікі сумесна з супрацоўнікамі Сенненскага РАНС узялі ў рукі рыдлёўкі і адправіліся на дапамогу адзінока пражываючым пенсіянерам.

6

Ад дабрачыннага візіту апошнім засталіся не толькі чыстыя ад снегу падворкі, але і памяткі з падрабязным апісаннем асноўных правілаў бяспекі і прычын узнікнення пажараў.

 Ганна КОРСАКАВА.