Гасцінная канцэртная зала дзіцячай школы мастацтваў сабрала на святочнае мерапрыемства не толькі членаў камісіі. На юбілей былі запрошаны прадстаўнікі іншых структур, што працуюць плячо ў плячо з КСН, выконваючы адзіныя задачы, а таксама былыя работнікі камісіі і іншых зацікаўленых служб.
Віноўнікаў урачыстасці павішавалі памочнік пракурора Сенненскага раёна Станіслаў Падалінскі, начальнік Сенненскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мізаўцоў, першы намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Дзмітрый Беразнеў, начальнік райаддзела МНС Павел Нядзвецкі.
Галоўная задача камісіі па справах непаўналетніх – дапамагаць дзецям і іх бацькам пераадольваць цяжкія жыццёвыя сітуацыі, адзначыла старшыня камісіі, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Зоя Фаміна. У святочнай зале не было людзей, якія б не мелі дачынення да гэтай работы. Кіраўнік КСН падзякавала ўсіх за нераўнадушныя адносіны да лёсаў дзяцей, садзейнічанне ў рабоце камісіі, уручыла падзячныя пісьмы і граматы райвыканкама.
Сярод узнагароджаных былі Юзэфа Тарасевіч, якая амаль дваццаць чатыры гады працавала на пасадзе намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх, і яе пераемніца Наталля Рыбчанка, якая таксама добрасумленна адносіцца да выканання абавязкаў па ахове правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх. За арганізацыю якаснага міжведамаснага ўзаемадзеяння па выкананні патрабаванняў Дэкрэта №18 Ганаровыя граматы атрымалі старшыні сельвыканкамаў, Нямойтаўскага Анатоль Бараноўскі, Багданаўскага Уладзімір Касьянаў.
Праблемы дзяцей зараждаюцца часцей за ўсё ў сям’і. Прафілактыкай і выяўленнем гэтых праблем займаюцца ўстановы адукацыі. За выніковую і якасную работу ў гэтым накірунку Ганаровымі граматамі райвыканкама на ўрачыстасці былі ўзнагароджаны намеснік дырэктара Какоўчынскай ДССШ Галіна Сіўчык, дырэктар Студзёнкаўскай ДССШ Святлана Белікава, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра г.Сянно Святлана Новікава, калектыў раённага цэнтра дзяцей і моладзі, дырэктар Сенненскай школы-інтэрната Леанід Казлоў.
У мэтах прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў сярод непаўналетніх па ініцыятыве камісіі па справах непаўналетніх на базе сярэдняй школы №2 г.п.Багушэўска створаны клуб “Падлетак”. Узначальвае яго інспектар ІСН Дзмітрый Васільеў. Дзмітрый Міхайлавіч у мінулым годзе асабіста раскрыў два злачынствы, выявіў чатырох работнікаў гандлю, якія рэалізоўвалі спіртныя напіткі непаўналетнім, прымаў удзел у раскрыцці пяці злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку. На абласным конкурсе ўчастковых інспектараў ІСН заняў другое месца. На 13-м рэспубліканскім аглядзе-конкурсе ў г.Гродна, які праводзіла Міністэрства ўнутраных спраў, каманда інспектараў ІСН Віцебскай вобласці, у складзе якой быў Дзмітрый Васільеў, заняла другое месца. За высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці і цеснае ўзаемадзеянне з камісіяй па справах непаўналетніх Дзмітрый Васільеў таксама быў узнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама.
На мерапрыемстве былі адзначаны іншыя службы і арганізацыі раёна – сацыяльныя партнёры КСН. Сярод іх цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, аддзел МНС, Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнай абароны, раённая газета “Голас Сенненшчыны”. Цесна ўзаемадзейнічаюць з камісіяй па справах непаўналетніх раённыя арганізацыі Беларускага саюза жанчын, Беларускага фонда міру, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Такая вялікая колькасць сяброў КСН сведчыць пра тое, што з сямейнымі праблемамі, сацыяльным сіроцтвам у адзіночку змагацца немагчыма. Разам трэба займацца і выхаваннем цяжкіх падлеткаў, зніжэннем і прафілактыкай злачынстваў сярод непаўналетніх.
Павіншавалі са стагадовым юбілеем важную службу і яе партнёраў самадзейныя раённыя артысты. Прыемным сюрпрызам было запрашэнне на ўрачыстасць лаўрэата міжнародных фестываляў і рэспубліканскіх конкурсаў песні Віктара Пахомчыка.
На юбілейнай сустрэчы прагучала шмат цёплых слоў удзячнасці і віншаванняў, было ўручана шмат узнагарод, але галоўным прызнаннем для ўсіх аднадумцаў, што сабраліся ў той дзень разам, з’яўляюцца шчаслівыя лёсы дзяцей, за якія яны змагаюцца штодзённа.
Таццяна Буракова.
Фота аўтара.
Экологическому воспитанию в Студёнковской школе уделяют пристальное внимание. На протяжении последних пяти лет учащиеся, их…
На данный момент в Беларуси действует 121 сертификат, выданный 38 отечественным предприятиям, на право маркировки…
Познавательные потребности людей разных возрастов удовлетворят сотрудники турцентра «Сенно». Ими разработаны более 20 экскурсионных маршрутов.…
Сельское хозяйство ни на что не променяю – это мое призвание и любимое дело, говорит…
Новшества в условиях оплаты труда работников бюджетных организаций, предусмотренные Указом Президента Республики Беларусь с 1…
В Сенненском районном исполнительном комитете выездной прием граждан провела депутат Витебского областного Совета депутатов Елена…