4 марта сенненские правохранители отметили профессиональный праздник — День милиции. О том, с какими результатами встретил своё 99-летие Сенненский РОВД, в интервью с исполняющим обязанности должности начальника райотдела, подполковника милиции Анатолием Ананенка

1— Анатоль Уладзі­міравіч, прапаную ў нашай размове мінімальна называць лічбы, працэнты.

         — Думаю, без іх таксама не абысціся. Тым больш, мы не хаваем, што 2015 год быў не самым удалым у прафесійным плане. Колькасць рэгіструемых злачынстваў вырасла да 289, рост у параў­нанні з 2014 годам склаў 24%.

З мінулага года можна прывесці і станоўчыя прыклады і тэндэнцыі. Шосты год запар горад Сянно па лініі дарожнай бяспекі прызнаецца самым бяспечным у краіне, з самым нізкім за апошнія 40 гадоў узроўнем траўматызму. На вуліцах нашых населеных пунктаў падтрымліваецца належны грамадскі парадак, па іх можна гуляць у любы час сутак без рызыкі быць абрабаваным, стаць ахвярай хуліганскіх дзеянняў. А самае галоўнае, згодна з апытаннем, якое праведзена сёлета, жыхары раёна гатовы дапамагаць нам у ахове правапарадку.

— І дапамагаюць, на колькі мне вядома. У Сенненскім раёне ў кожнай буйной арганізацыі створана і актыўна працуе добраахвотная дружына, іншыя грамадскія фарміраванні дзейнічаюць пры органах улады, нават у школах.

—  Да сказанага вамі дадам, з дапамогай грама­дзян летась у раёне раскрыта звыш дзесяці злачынстваў. Не можа быць эфектыўнай прафі­лактычная работа без удзелу ў ёй насельніцтва. Спадзяюся, што лібералізацыя ў адносінах да некаторых правапарушэнняў, абмеркаванне ў грамадстве, якое актыўна праводзіцца ў СМІ, у Інтэрнеце, таксама станоўча адаб’ецца на стасунках міліцыі і грамадзян. Мы павінны быць партнёрамі, бо абодва бакі зацікаўлены ў падтрыманні правапарадку, у захаванні заканадаўства.

— Самай значнай перашкодай на гэтым шляху, на маю думку, з’яўляецца алкаголь.

—  Вы маеце рацыю. Летась на жыхароў раёна было складзена 1069 пратаколаў за знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах, за распіццё алкаголю ў неўстаноўленых месцах. А вось дасягнуць зніжэння колькасці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення, удалося. Пры гэтым за год 29 чалавек было накіравана ў ЛПП, прымаліся іншыя меры прывентыўнага характару. Алкаголь усё часцей становіцца каталізатарам, а жаданне ўжыць спіртны напой пабуджальным матывам для здзяйснення злачынства. Вось яшчэ адзін важны напрамак для ўзаемадзеяння насель­ніцтва і міліцыі.

— Сярод злачынстваў, зарэгістраваных летась на Сенненшчыне, пераважаюць крадзяжы…

— Я дазволю сабе завяршыць ваша выказванне — «…, здзейсненыя шляхам свабоднага доступу». Так учынена 92 крадзяжы, ці 53,5%. У рэальнасці гэта азначае, што людзі не замыкаюць дзверы, пакідаючы сваё жыллё, самі ўпускаюць, прыводзяць у кватэры і хаты злачынцаў. Шмат крадзяжоў адбываецца ў арганізацыях АПК. Разам з тым зазначу, у 2015 годзе на тэрыторыі раёна незафіксавана ніводнага крадзяжу з магазінаў. Хоць быў час, калі мы не паспявалі ўзбуджаць крымінальныя справы…

— Анатоль Уладзі­міравіч, вы не першы год працуеце ў міліцыі, прайшлі шлях ад міліцыянера да намесніка начальніка РАУС. Якім бачыцца вам ідэальны міліцыянер?

— Па-першае, ён прафесіянал у сваёй справе. Па-другое, карэктны, вытрыманы, камунікабельны ў зносінах з людзьмі і, безумоўна, чалавек, які ў сваіх дзеяннях кіруецца законам. Асабіста я называю міліцыянераў салдатамі парадку, якія захоўваюць пакой нашых грамадзян.

— Наша размова адбываецца напярэдадні не толькі дня міліцыі. Не за гарамі Міжнародны жаночы дзень. Як адбіваецца на рабоце аддзела прысутнасць у калектыве жанчын?

— На даны момант у РАУС працуе 11 жанчын. Пяць з іх носяць форму, астатнія з’яўляюцца вольнанаёмнымі. Але  таксама  выконваюць важную для дзейнасці ад­дзела працу. Сярод жанчын не толькі пачынаючыя службоўцы. Маёр міліцыі Аксана Кулік працуе начальнікам штаба РАУС. Багацейшы, нават унікальны вопыт работы мае Наталля Вярцінская, старшы інспектар групы рэжымна-сакрэтнай дзейнасці. Адбор на службу ў міліцыю праводзіцца вельмі строга, таму ні сярод мужчын, ні сярод жанчын аддзела выпадковых людзей няма. Што датычыцца другой часткі пытання, то прысутнасць жанчын у мужчынскім калектыве толькі спрыяе паляпшэнню ўзаемаадносін. Карыстаючыся выпадкам хацеў бы павіншаваць усіх работніц-калег ад сябе асабіста і ўсіх мужчын аддзела са святам. Мы вас любім, мы вас цэнім. Зда­роўя, шчасця ў асабістым жыцці, поспехаў па службе.

Гутарыў

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

 НА ЗДЫМКУ: група жанчын-супрацоўніц Сенненскага РАУС абмяркоўвае ход падрыхтоўкі да Дня жанчын.