— Думаю, без іх таксама не абысціся. Тым больш, мы не хаваем, што 2015 год быў не самым удалым у прафесійным плане. Колькасць рэгіструемых злачынстваў вырасла да 289, рост у параўнанні з 2014 годам склаў 24%.
З мінулага года можна прывесці і станоўчыя прыклады і тэндэнцыі. Шосты год запар горад Сянно па лініі дарожнай бяспекі прызнаецца самым бяспечным у краіне, з самым нізкім за апошнія 40 гадоў узроўнем траўматызму. На вуліцах нашых населеных пунктаў падтрымліваецца належны грамадскі парадак, па іх можна гуляць у любы час сутак без рызыкі быць абрабаваным, стаць ахвярай хуліганскіх дзеянняў. А самае галоўнае, згодна з апытаннем, якое праведзена сёлета, жыхары раёна гатовы дапамагаць нам у ахове правапарадку.
— І дапамагаюць, на колькі мне вядома. У Сенненскім раёне ў кожнай буйной арганізацыі створана і актыўна працуе добраахвотная дружына, іншыя грамадскія фарміраванні дзейнічаюць пры органах улады, нават у школах.
— Да сказанага вамі дадам, з дапамогай грамадзян летась у раёне раскрыта звыш дзесяці злачынстваў. Не можа быць эфектыўнай прафілактычная работа без удзелу ў ёй насельніцтва. Спадзяюся, што лібералізацыя ў адносінах да некаторых правапарушэнняў, абмеркаванне ў грамадстве, якое актыўна праводзіцца ў СМІ, у Інтэрнеце, таксама станоўча адаб’ецца на стасунках міліцыі і грамадзян. Мы павінны быць партнёрамі, бо абодва бакі зацікаўлены ў падтрыманні правапарадку, у захаванні заканадаўства.
— Самай значнай перашкодай на гэтым шляху, на маю думку, з’яўляецца алкаголь.
— Вы маеце рацыю. Летась на жыхароў раёна было складзена 1069 пратаколаў за знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах, за распіццё алкаголю ў неўстаноўленых месцах. А вось дасягнуць зніжэння колькасці цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, здзейсненых у стане алкагольнага ап’янення, удалося. Пры гэтым за год 29 чалавек было накіравана ў ЛПП, прымаліся іншыя меры прывентыўнага характару. Алкаголь усё часцей становіцца каталізатарам, а жаданне ўжыць спіртны напой пабуджальным матывам для здзяйснення злачынства. Вось яшчэ адзін важны напрамак для ўзаемадзеяння насельніцтва і міліцыі.
— Сярод злачынстваў, зарэгістраваных летась на Сенненшчыне, пераважаюць крадзяжы…
— Я дазволю сабе завяршыць ваша выказванне — «…, здзейсненыя шляхам свабоднага доступу». Так учынена 92 крадзяжы, ці 53,5%. У рэальнасці гэта азначае, што людзі не замыкаюць дзверы, пакідаючы сваё жыллё, самі ўпускаюць, прыводзяць у кватэры і хаты злачынцаў. Шмат крадзяжоў адбываецца ў арганізацыях АПК. Разам з тым зазначу, у 2015 годзе на тэрыторыі раёна незафіксавана ніводнага крадзяжу з магазінаў. Хоць быў час, калі мы не паспявалі ўзбуджаць крымінальныя справы…
— Анатоль Уладзіміравіч, вы не першы год працуеце ў міліцыі, прайшлі шлях ад міліцыянера да намесніка начальніка РАУС. Якім бачыцца вам ідэальны міліцыянер?
— Па-першае, ён прафесіянал у сваёй справе. Па-другое, карэктны, вытрыманы, камунікабельны ў зносінах з людзьмі і, безумоўна, чалавек, які ў сваіх дзеяннях кіруецца законам. Асабіста я называю міліцыянераў салдатамі парадку, якія захоўваюць пакой нашых грамадзян.
— Наша размова адбываецца напярэдадні не толькі дня міліцыі. Не за гарамі Міжнародны жаночы дзень. Як адбіваецца на рабоце аддзела прысутнасць у калектыве жанчын?
— На даны момант у РАУС працуе 11 жанчын. Пяць з іх носяць форму, астатнія з’яўляюцца вольнанаёмнымі. Але таксама выконваюць важную для дзейнасці аддзела працу. Сярод жанчын не толькі пачынаючыя службоўцы. Маёр міліцыі Аксана Кулік працуе начальнікам штаба РАУС. Багацейшы, нават унікальны вопыт работы мае Наталля Вярцінская, старшы інспектар групы рэжымна-сакрэтнай дзейнасці. Адбор на службу ў міліцыю праводзіцца вельмі строга, таму ні сярод мужчын, ні сярод жанчын аддзела выпадковых людзей няма. Што датычыцца другой часткі пытання, то прысутнасць жанчын у мужчынскім калектыве толькі спрыяе паляпшэнню ўзаемаадносін. Карыстаючыся выпадкам хацеў бы павіншаваць усіх работніц-калег ад сябе асабіста і ўсіх мужчын аддзела са святам. Мы вас любім, мы вас цэнім. Здароўя, шчасця ў асабістым жыцці, поспехаў па службе.
Гутарыў
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
НА ЗДЫМКУ: група жанчын-супрацоўніц Сенненскага РАУС абмяркоўвае ход падрыхтоўкі да Дня жанчын.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…