Для Ірыны Маханьковай раніца 8 сакавіка асаблівая — ад каханага мужа прымае адразу два букеты кветак.
Справа ў тым, што ў той час, калі ўся краіна святкуе Міжнародны жаночы дзень, жыхарка райцэнтра адзначаё і ўласнае нараджэнне.
— Мала хто можа пахваліцца такім прыемным супадзеннем у сваім жыцці. Я ніколі не перажывала, што ў мяне падвоенае свята, — расказала “ГС” яна. – Гэта выдатная магчымасць правесці цэлы дзень з сям’ёй і адсвяткаваць асабістае свята разам, а не пераносіць на суботу альбо нядзелю.
Нарадзіцца ў такі дзень – значыць мець гарантыю, што павіншаваць цябе з асабістым святам дакладна не забудуць. Ірына не абдзелена ўвагай і падарункамі. Родныя і сябры не аб’ядноўваюць святы, наадварот, імкнуцца зрабіць для Ірыны 8 сакавіка па-сапраўднаму святочным і насычаным.
Яе дзень упрыгожаны кветкамі. Толькі муж Сяргей адразу прыпадносіць два букеты: цюльпанамі віншуе з галоўным вясеннім святам, а шыкоўны букет лілеяў становіцца падарункам на дзень народзінаў.
За гады сумеснага жыцця ў іх сям’і склалася свая традыцыя святкавання 8 Сакавіка. Штогод з сябрамі ходзяць на Сінаі — катаюцца з горкі, фатаграфуюцца. А вечарам усе збіраюцца ў Маханьковых за святочным сталом. Сёлета за ім на аднаго госця будзе больш. Маленькая дачушка Даша зойме пачэснае месца ля маці. А мужчынская палова будзе рассыпацца ў кампліментах і не шкадаваць пяшчотных слоў ні для Ірыні, ні для прыгожых жанчын.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Экологическому воспитанию в Студёнковской школе уделяют пристальное внимание. На протяжении последних пяти лет учащиеся, их…
На данный момент в Беларуси действует 121 сертификат, выданный 38 отечественным предприятиям, на право маркировки…
Познавательные потребности людей разных возрастов удовлетворят сотрудники турцентра «Сенно». Ими разработаны более 20 экскурсионных маршрутов.…
Сельское хозяйство ни на что не променяю – это мое призвание и любимое дело, говорит…
Новшества в условиях оплаты труда работников бюджетных организаций, предусмотренные Указом Президента Республики Беларусь с 1…
В Сенненском районном исполнительном комитете выездной прием граждан провела депутат Витебского областного Совета депутатов Елена…