Расскажем историю малой родины вместе

Раскажам пра гісторыю малой радзімы разамГазета “Голас Сенненшчыны” далучылася да праекта Міністэрства інфармацыі і лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава «Бацькаўшчына», прымеркаванага да Года гістарычнай памяці.

 Пра сутнасць праекта мы знаёмілі чытачоў на старонках нашага выдання. Аднак нагадаем: пра гістарычную спадчыну Сенненшчыны будуць расказваць карэспандэнты, выкарыстоўваючы пры гэтым архіўныя фотаздымкі, на якіх адлюстраваны віды райцэнтра, альбо населеных пунктаў нашага рэгіёна.

 Далучыцца да праекта можа любы жадаючы, прадаставіўшы ў рэдакцыю сваё цікавае даўняе фота. Вось як, да прыкладу, зрабіла Ганна Радзькова, жыхарка райцэнтра. Здымак, які вы бачыце перад сабой, пераносіць нас у 1974 год. На ім – наша зямлячка са сваёй гадавалай пляменніцай Святланай. Яны бавяць час у парку ў райцэнтры. Можна ўбачыць як выглядала некалькі гадоў назад аблюбаванае жыхарамі і гасцямі Сянна месца. Парк быў абнесены кованай жалезнай агароджай. Тут стаяла вялікая колькасць лавак, як доўгіх, расцягнутых на некалькі метраў, так і невялічкіх, кароткіх. Безумоўна, быў і фантан, які стаіць і зараз, праўда, крыху зменены. У парку было шмат насаджэнняў – і не толькі дрэў, але і хмызнякоў.

 Сёння парк выглядае зусім інакш,  аднак і па-ранейшаму застаецца самым любімым месцам у дарослых і дзяцей.

 Паважаныя чытачы, чакаем вашыя фотаздымкі – раскажам пра гісторыю малой радзімы разам.

Ала ЯКАЎЛЕВА.