На мінулым тыдні прайшоў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.
Марыя Валадзько, вучаніца 9 класа першай гарадской школы, стала дыпламантам ІІІ ступені па вучэбным прадмеце “Біялогія”. Тым самым яна ўнесла важкі ўклад у скарбонку перамог каманды Віцебскай вобласці, якую і прадстаўляла. Усяго ж па выніках інтэлектуальнага спаборніцтва па дадзеным прадмеце школьнікамі паўночнага рэгіёна было заваявана 9 дыпломаў рознай ступені.
Усведамленне таго, што ты ў ліку лепшых, гэта ўжо вялікая ўзнагарода. А пацверджанне на справе: быць у ліку прызёраў – перамога, не хавае эмоцый Марыя. Яна ўсвядомлена ішла да гэтай ўзнагароды. Рыхтавалася на працягу ўсёй апошняй чвэрці. Наведвала лекцыі, якія праводзілі выкладчыкі ўніверсітэта імя П.М.Машэрава. Удзельнічала таксама ў анлайн занятках, што арганізоўвалі спецыялісты.
Любоў да біялогіі Марыі прывіла яе настаўніца Святлана Аўраменка. Кожны яе ўрок – заўсёды новае адкрыццё, адзначае дзяўчына. Пачынаючы з 6 класа педагог разгледзела ў сваёй вучаніцы патэнцыял. А ўжо з 8 класа пачала мэтанакіравана рыхтаваць яе да алімпіяд.
Марыі падабаецца біялогія. “Яна дае разуменне таго, як існуюць і ўзаемадзейнічаюць розныя арганізмы, — расказвае юная сенненка. – Усе раздзелы біялогіі цікавыя. Да спадобы мне больш анатомія і заалогія”.
Марыя – мэтанакіраваная дзяўчына, заўсёды ведае, да чаго імкнецца. Сёння ў свае пятнаццаць гадоў бачыць сябе медыкам. У прыярытэце – паступленне ў медыцынскі ўніверсітэт на лячэбнае аддзяленне. У хірургіі бачыць сябе дзяўчынка.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
Зиме в апреле рады не все. По словам начальника метеорологической станции «Сенно» филиала «Витебскоблгидромет» Елены Бородиной, на…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 8 апреля дал интервью межгосударственной телерадиокомпании "Мир", передает корреспондент БЕЛТА. В…
Традиционно накануне Пасхи учреждения образования района участвуют в областном конкурсе художественного творчества ”Велікодная мазаіка“. Об…
За три месяца 2025 года в республике водителями такси совершено 40 ДТП, в которых 9…
Уважаемы сотрудники и ветераны Сенненского районного военного комиссариата! Поздравляем вас с профессиональным праздником - Днем…
Белорусская экономика демонстрирует высокие темпы роста. За первые два месяца ВВП страны вырос на 3,1%.…