Гостям в деревнях Сенненщины рады

Прыязджайце да нас яшчэ, менавіта такія пажаданні гучалі ў адрас артыстаў Сенненшчыны ад жыхароў в.Новае Сяло Студзёнкаўскага сельсавета пасля свята, якое было арганізавана тут.

 Мерапрыемства было прысвечана людзям, што жывуць у гэтым населеным пункце, працуюць на роднай зямлі, расцяць унукаў, а таксама памяці тых, хто мужна змагаўся з ворагам у гады вайны.

 “Вёска, апаленая вайной” – так называлася мерапрыемства, якое прайшло ў рамках абласнога праекта “Дарогамі франтавымі”, прымеркаванага да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Правялі яго супрацоўнікі сектара нестацыянарных форм абслугоўвання насельніцтва Сенненскага РЦКіНТ сумесна са Студзёнкаўскім сельвыканкамам.

Алег Барытка, старшыня сельвыканкама, звяртаючыся да прысутных, адзначыў важнасць такіх мерапрыемстваў для жыхароў маланаселеных вёсак. І не толькі для таго, каб разнастаіць іх вольны час, але і ў чарговы раз падкрэсліць, што пра іх памятаюць. Гасцям у вёсках заўсёды рады. Да слова, у Новым Сяле пражывае 18 чалавек, і ў пераважнай большасці гэта жанчыны пенсійнага ўзросту.

 У выкананні творчай лабараторыі “І жартам, і ўсур’ёз” прагучала шмат добрых, душэўных песень, пажаданняў усяго самага найлепшага. 

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фото прадастаўлена С.Мусатавай.