Фоталетапіс спартыўнай славы Сенненшчыны
У 1954 годзе на базе СШ №1 г.Сянно была адкрыта дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. 1 кастрычніка ўстанова адзначыць свой 60-гадовы юбілей з дня заснавання. За столькі гадоў яна дала пуцёўку ў спорт многім ураджэнцам Сенненшчыны. Сёння мы прадстаўляем першы фотаздымак з фоталетапісу, складзенага з фота былых навучэнцаў школы, трэнераў, момантаў спаборніцтваў.
Прыгожая жанчына на здымку 1956 года — Таццяна Васільеўна Карашкова, першы дырэктар Сенненскай СДЮШАР. У свой час Таццяна Васільеўна падарыла гэты фотаздымак сваёй сяброўцы Раісе Вілюгінай — першаму трэнеру школы. На адваротным баку здымка маецца такі надпіс: «Раечке от Татьяны в честь совместной работы в Сенно. Пусть это мёртвое молчание напомнит образ мой живой».
Абедзве жанчыны стаялі ля вытокаў спартыўнай школы.
Падрыхтавала Ірына ХАСАНАВА.
Фота з архіва Сенненскай СДЮШАР.