Сенненскі раён папоўніўся чатырнаццацю маладымі педагогамі
Напярэдадні новага навучальнага года адбылася традыцыйная сустрэча кіраўніцтва раёна з пачынаючымі настаўнікамі.
У ёй прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людміла Аніськовіч, спецыялісты і метадысты аддзела, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Дзергачова. З інфармацыяй перад маладымі спецыялістамі выступіў галоўны спецыяліст аддзела рознічнага бізнесу цэнтра банкаўскіх паслуг г.Сянно Алег Латышаў.
У ходзе сустрэчы будучыя педагогі мелі магчымасць высветліць пытанні, якія іх цікавілі. Начале з Людмілай Аніськовіч яны наведалі сад-яслі №1 г.Сянно, Сенненскую школу-інтэрнат, Багданаўскую школу.
“Сенненскі раён славіцца не толькі багатай прыродай, але і людзьмі, якія тут жывуць і працуюць. Мы ў гэтым пераканаліся, наведаўшы ўстановы адукацыі, якім ўдзяляецца належная ўвага, у якія ўкладзена шмат сіл”, — падзялілася сваімі ўражаннямі Крысціна Машкей, настаўніца англійскай мовы Багушэўскай СШ №2, калектыў якой гасцінна прыняў у свае рады чатырох маладых педагогаў.
Наш кар.