Грашовыя прэміі ад імя прафсаюзаў былі ўручаны лепшым прадстаўнікам аграрнай галіны раёна

       На днях у раёне пабывала тэхнічны інспектар абласнога прафсаюза работнікаў гандлю Галіна Сінякова. Разам з Аляксандрам Макаранкай, старшынёй РК прафсаюза работнікаў АПК, яны наведаліся ў шэраг сельгасарганізацый раёна, дзе не толькі давалі рэкамендацыі па паляпшэнню ўмоў працы. Ад імя прафсаюзаў былі ўручаны грашовыя прэміі прадстаўнікам аграрнай галіны раёна, якія вызначыліся на жніве.

   Ва УП “Дружбінец” адзначана работа начальніка цэха раслінаводства Леаніда Кавалеўскага. У многім дзякуючы яму, сельгаспрадпрыемства атрымала даволі высокі ўраджай з гектара, выканала паспяхова дзяржаўны заказ па здачы зерня. Высокіх вытворчых паказчыкаў дасягнуў вадзіцель гаспадаркі Аляксандр Магучы. На перавозцы зерня ён паказаў адзін з лепшых вынікаў.

Уганаравана праца дырэктара Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі Валерыя Кучко. Унітарнае прадпрыемства першым у раёне справілася з уборкай зерневых культур, дасягнута ўраджайнасць вышэй за 40 цэнтнераў з гектара.

У ААТ “Белая Ліпа” прафсаюзная прэмія ўручана Аляксандру Распорскаму. Адзін з самых вопытных вадзіцеляў акцыянернага таварыства перавёз з поля на ток больш за 1 тыс. тон збожжа.

Як патлумачыў Аляксандр Макаранка, сродкі на прэміі выдаткаваны прафсаюзам работнікаў гандлю па рашэнні Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь.

 Аляксандр ІЎЕЎ.

admin

Recent Posts

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного отдела Следственного комитета

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…

6 часов ago

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

6 часов ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

6 часов ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

7 часов ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

9 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

10 часов ago