Как обустроить территорию, хорошо знают в детском саду №2 «Радуга» г.Сенно
Як абуладкаваць тэрыторыю, зрабіць так, каб было не толькі прыгожа, але і прыносіла карысць малышам, добра ведаюць у дзіцячым садку №2 райцэнтра.
Кожны год намаганнямі педагогаў арганізуецца манументальная работа. Вялікую дапамогу аказваюць бацькі выхаванцаў, праводзячы экскурсію для карэспандэнта «ГС» па тэрыторыі дашкольнай установы, расказвае яе загадчык Алеся Мінчанка.
Сёлета тут з’явіліся адразу чатыры аб’екты. Усе яны накіраваны на пазнавальную і практычную дзейнасць. На экалагічнай пляцоўцы, дзе ўстанавілі невялічкія бакі для раздзельнага збору смецця, дзеці будуць вучыцца сартыраваць адходы. З малых гадоў прывіваючы экалагічныя паводзіны, можна дабіцца поспеху ў гэтай справе, упэўнена Алеся Мікалаеўна. Як і ў тым, што з юнага ўзросту трэба вучыць пажарнай бяспецы.
Менавіта гэту мэту прадугледжвае пляцоўка па асновах бяспекі жыццядзейнасці. Тут размясцілі навучальную маляўнічую канструкцыю «5 шагов спасения» і пажарную машыну, зробленую намаганнямі бацькоў.
А вось зона «Сельскі дворык» будзе садзейнічаць пашырэнню кругагляду дзетак, пакажа як абуладкаваны побыт у вёсцы. Тут і маленькі домік, лавачкі і нават змадэляваны драўляны калодзеж, дарэчы, таксама рукатворная работа бацькоў. Пасаджана і яблынька, якая парадавала ў гэтым годзе пладамі. Размешчаныя малыя архітэктурныя формы: певень, курыца, цыпляты, кот, сланечнікі дапаўняюць вясковы каларыт.
Далучэнне дзяцей да гісторыі сваёй краіны – адна з галоўных задач, якая стаіць перад педагогамі. У Год міру і стварэння гэтай мэце нададзена пільная ўвага з нашага боку, адзначае Алеся Мінчанка. Пра гэта сведчыць і дэталёва распрацаваная тэматычная пляцоўка, скіраваная на патрыятычнае выхаванне.
Тут знаёмяць дзяцей з элементамі ўзору нацыянальнага арнаменту. Дапамагаюць у гэтым спецыяльна зробленыя драўляныя таблічкі: «Зямля», «Багацце», «Сонца», «Маці», «Сям’я» і інш. А імітаваная разгорнутая кніга расказвае пра беларускі нацыянальны касцюм, стравы, прыродныя сімвалы, вобласці краіны, іх славутасці.
Прадуманасць, асаблівы крэатызм у дэталях адчуваецца ва ўсёй праведзенай за летні перыяд рабоце. Пакуль рыхтаваўся матэрыял, стала вядома, што Алеся Мінчанка ўдастоена падзякі аддзела па адукацыі за высокі ўзровень кіраўніцкай дзейнасці, якасную падрыхтоўку ўстановы да новага навучальнага года.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.