У захапляльнае падарожжа па дзівосным свеце рамёстваў запрашае сенненцаў раённы гісторыка-краязнаўчы музей

jdtjd

На днях тут  адкрылася выстава творчых работ навучэнцаў аддзялення «Мастацтва і дызайн» Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа «Калейдаскоп рамёстваў». 

У экспазіцыі прадстаўлены некалькі дзясяткаў твораў розных мастацкіх накірункаў. Гэта і ручное ткацтва, разьбяныя і ювелірныя вырабы, вышыўка, габелены. Цешаць погляд неверагодныя пано, вырабы з саломкі, керамічныя сасуды ды вазы, аб’ёмныя прадметы ін­тэр’еру, мэбля, выкананыя ў тэхніках салома- і лозапляцення.IMG_4873

Выстава будзе працаваць у музеі да 12 студзеня. Паспяшайцеся дакрануцца да непаўторнай прыгажосці твораў рук чалавечых.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.