Адпрацаваўшы ўсё жыццё ў сельскай гаспадарцы, мая субяседніца нават і не думала, што прыйдзе час, калі яна зоймецца рукадзеллем. Менавіта яно ў прамым сэнсе і выратавала жанчыну ад дэпрэсіі, што наступіла пасля выхаду на пенсію. Ні хатнія клопаты, ні праца на ўласным падворку, агародзе радасці не прыносілі. Пакуль аднойчы жанчына выпадкова не натыкнулася ў інтэрнэце на сайт, прысвечаны лозапляценню. Паспрабавала. Аднак справа гэта для жаночых рук аказалася цяжкай. А вось абглечаны варыянт — пляценне з газетных трубачак — Зінаідзе Стэфанаўне прыйшоўся да спадобы.
Умелыя рукі Зінаіды Валадкевіч ствараюць з газет патрэбныя ў побыце рэчы. Навучылася яна рабіць з папяровай «лазы» і куфры, і вазоны для кветак, розныя скарбонкі, вазы, хлебніцы…
Сам працэс стварэння рукатворнага хараства карпатлівы, патрабуе немалой уседлівасці. Спачатку майстар рыхтуе рабочы матэрыял. Напрыклад, газетных трубачак толькі для адной вазы сярэдніх памераў неабходна накруціць каля трохсот. Кожную трэба пафарбаваць, пераплесці паміж сабой, потым гатовы выраб прагрунтаваць, пакрыць лакам.
Усе ідэі спачатку браліся з інтэрнэту, з цягам часу сама стала фантазіраваць, упрыгожваць вырабы дэкаратыўнымі ўзорамі, кветкамі са стужак.
Вынікі сваёй творчасці Зінаіда Стэфанаўна дорыць блізкім і сябрам. Рэчы майстрыхі ўпрыгожваюць інтэр’еры не толькі ў беларускіх дамах. Пляменніцы з Калінінграда (Расія), напрыклад, сенненская рукадзельніца таксама прэзентавала плецены сувенір. А ўнук Назар выкарыстоўвае бабулін куфэрак у якасці капілкі.
Пра яе захапленне ў самой Студзёнцы ведаюць адзінкі. Не шукае майстрыха славы. Нават на размову з карэспандэнтам «раёнкі» пагадзілася не адразу. Паспрыяла нашай сустрэчы сяброўка маёй гераіні, кіраўнік справамі Студзёнкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Святлана Хамянкова.
У бліжэйшых творчых планах жанчыны — заняцца падрыхтоўкай навагодніх падарункаў для сваіх родных.
Існуе меркаванне, што для чалавека, які пайшоў на заслужаны адпачынак, наступае «восень жыцця». Прыклад Зінаіды Валадкевіч — лепшае сведчанне таго, што і гэты час можна пражыць на карысць і ў сваё задавальненне.
Ірына ХАСАНАВА.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…