Дваццаць удзельнікаў прадстаўлялі сельгаспрадпрыемствы, арганізацыі, навучальныя ўстановы Сенненшчыны, раённыя аддзелы па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў, сельсаветы. Канкурсанты выканалі па дзве песні — грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі і шлягер. Ацэньваліся выступленні ў дзвюх намінацыях: «саліст-вакаліст» і «вакальны ансабль». Дадатковыя балы выканаўцам маглі прынесці і іх групы падтрымкі.
Сёлетні конкурс праходзіў у свеце адметнай падзеі, якую Беларусь будзе адзначаць 9 мая, — 70-годдзе Вялікай Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Безумоўна, гэта не магло не паўплываць на выбар песеннага рэпертуару канкурсантамі. Пераважную большасць яго склалі песні, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны: «Катюша», «Смуглянка», «Огонёк», «Журавли» і іншыя.
Не губляюць сваёй папулярнасці ў сучаснай моладзі і хіты часоў СССР. Гледачы з задавальненнем падпявалі выканаўцам «Там, где клён шумит», «Листья жёлтые», «Нежность». Сярод шлягераў знайшлося месца і беларускамоўнай песні — «Па-над белым пухам вішні» на верш Максіма Багдановіча.
Падводзячы вынікі конкурсу, журы ў складзе яго старшыні, дырэктара Сенненскай дзіцячай школы мастацтваў Івана Смірнова, галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алесі Лавіцкай і выкладчыка Машканскай дзіцячай школы мастацтваў Наталлі Мефадзіенка ў намінацыі «саліст-вакаліст» першае месца аддало Ксеніі Гарнак (Цэнтр банкаўскіх паслуг №218 г.Сянно філіяла №200 — Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк»), якая набрала максімальную колькасць балаў. На другім месцы апынулася Юлія Шэхава (цэнтральная аптэка №24 г.Сянно). Трэцяе месца заняў Рустам Хасанаў (РАНС). Сярод творчых калектываў прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: другое і трэцяе ў вакальнага ансамбля «Музыкальная капель» з Ходцаўскага і ВІА «FREEDOM» з Машканскага сельсаветаў. А перамогу святкаваў дуэт «Акцент» раённага цэнтра дзяцей і моладзі з Сянна.
Дыпломы і каштоўныя падарункі прызёрам і пераможцам конкурсу ўручылі намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Мяцеліца.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
На здымку: (злева направа) пераможцы і прызёры конкурсу М.Шыбека, Р.Хасанаў, Г.Васілёнак, К.Гарнак.
Фота
Ірыны ХАСАНАВАЙ.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…