Пайшлі ва ўладу
У час выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання прадстаўнікі прафсаюзных арганізацый Віцебскай вобласці складалі ў тэрытарыяльных выбарчых камісіях 18,2% ад агульнай колькасці членаў, у акружных – 20,2%, участковых – 16,3%.
Прафсаюзныя актывісты працавалі ў ініцыятыўных групах, вялі назіранне, балаціраваліся ў якасці кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў рознага ўзроўню. І не без поспеху. Дэпутатамі раённых, гарадскіх, сельскіх Саветаў сталі каля 500 членаў прафсаюза. Старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання Прафсаюзаў Іван Вазьміцель абраны дэпутатам абласнога Савета.