Удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў, іншых ахвяр фашызму засталося зусім мала. І мы не маем права забыцца на іх, — агучыў пазіцыю ўлад старшыня раённага Савета дэпутатаў Міхаіл Вілюга на нарадзе, што была праведзена ў сувязі з разглядам на сесіі пытання аб святкаванні юбілею Перамогі над фашысцкімі захопнікамі.
Нават на тых, што, здараецца, прыязджаюць у раён з іншых рэгіёнаў Беларусі, Расіі, іншых краін былога СССР, падкрэсліў ён. Зрэшты, падобнае мала верагодна. Ветэраны вайны – людзі паважанага ўзросту, на падарожжы яны наўрад ці здатныя. Двум жыхарам Сенненшчыны сёлета, напрыклад, спаўняецца па 100 гадоў.
Павышаная ўвага да ветэранаў з боку дзяржавы і ўлады характэрная не толькі напярэдадані свята. Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны маюць льготы па медыцынскім абслугоўванні, іх здароўе знаходзіцца пад пастаянным кантролем медыкаў. Іншая справа, што не ўсе яны карыстаюцца такім правам. Вось і сёлета, паведаміў галоўны ўрач Сенненскай ЦРБ Андрэй Какойчанка, толькі адзін пагадзіўся пабываць у спецыялізаваным шпіталі ў Юрцаве.
Сустракаліся з удзельнікамі вайны прадстаўнікі іншых сфер, каб даведацца пра патрэбы, расказаць пра тыя прэферэнцыі, што ўстаноўлены для іх. Так, у “Белтэлекаме” прадугледзелі бясплатныя размовы напярэдадні святкавання па ўсёй Беларусі, сем чалавек, якія пажадалі, карыстаюцца пакетам тэлевізійных каналаў “ZALA”.
У Беларусі да 75-годдзя Перамогі заснаваны юбілейны медаль. Ён будзе ўручаны ўсім удзельнікам вайны, расказаў ваенны камісар раёна Дзмітрый Ермакоў.
Не забываюцца на ветэранаў у школах, грамадскіх аб’яднаннях. Іх наведваюць, з імі сустракаюцца ў рамках шматлікіх акцый, прадугледжаных дзеля ўвагі да ветэранаў, патрыятычнага выхавання моладзі.
Звернута ўвага на стан помнікаў на месцах пахаванняў, памятных знакаў. Іх дагледзяць за дзяржаўныя сродкі, сродкі спонсараў. Мяркуецца, што само святкаванне ў райцэнтры і аграгарадках пройдзе ярка, запамінальна, пакіне след у свядомасці моладзі. Сцэнарый ужо распрацоўваецца, вядуцца рэпетыцыі асобных яго частак і фрагментаў.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в преддверии общереспубликанского праздника 7 ноября официально открыл в Минске бассейн…
Вооружившись необходимым инвентарем, представители сельского Дома культуры, амбулатории врача общей практики, местной школы во главе…
«Ну кто сказал, что нужно нас «списать», лишь потому что мы пенсионеры…», с такой фразы…
В Беларуси с 7 ноября стартует этап сбора подписей за выдвижение кандидатов в Президенты. Заниматься…
Первое заседание районной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь состоялось в Сенно 5 ноября. На…